Віктар Бабарыка будзе адбываць пакаранне на тэрыторыі Віцебскай вобласці
Былы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта краіны, экс-кіраўнік "Белгазпрамбанка" дастаўлены ў папраўчую калонію №1 Наваполацка.Там яго наведаў адвакат.
Жонка палітвязня Андрэя Новікава: Следства завершанае, чакаем суду
Падпалкоўнік расейскай паліцыі ў адстаўцы, грамадзянін РФ і беларускі палітвязень Андрэй Новікаў больш за два месяцы ўтрымліваецца ў менскім СІЗА-1 на вул. Валадарскага. Гэтым разам яму інкрымінуюць незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы (арт. 371 КК). Следства ўжо завершанае. Пра гэта паведаміла жонка палітвязня.
Палітвязням з Наваполацку змянілі пакаранне «хіміяй» на «калонію»: задаволены пратэст пракурора
Жыхарам Наваполацку Віктару Шауру і Віталю Шыцікаву замест «хіміі» прысудзілі «калонію», паведамляе ПЦ «Вясна». 22 чэрвеня такое рашэнне прыняў Віцебскі абласны суд, разгледзеўшы ў апеляцыйным парадку пратэст пракурора на рашэнне суду Наваполацку, які прысудзіў навапалачанам па два гады «хіміі» паводле арт. 342 КК. Абласны суд задаволіў пратэст і ўзмацніў пакаранне.
Палітвязня Уладзіміра Малахоўскага пазбавілі пенсіі і этапавалі ў «Воўчыя норы»
Актывіст партыі БНФ і палітвязень Уладзімір Малахоўскі быў этапаваны ў папраўчую калонію N22, вядомую як «Воўчыя норы». Пра гэта паведаміла ягоная жонка Ірына. Незадоўга да этапавання экспертная камісія пазбавіла яго групы інваліднасці і забрала пенсію (250 рублёў). Уладзімір Малахоўскі хварэе на анкалогію.
Палітвязень Дзмітрый Кулакоў праглынуў лыжку на знак пратэсту
Палітвязень з Шуміліна Дзмітрый Кулакоў, які адбывае пакаранне на «хіміі» ў Шклове, 12 чэрвеня праглынуў кавалак металічнай лыжкі. Ён зрабіў гэта на знак пратэсту, бо яго не пусцілі на спатканне з жонкай. На наступны дзень Дзмітрыя выпісалі з лякарні, а ўжо ў панядзелак 14 чэрвеня змясцілі ў штрафны ізалятар. Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Юлія Кулакова.