Палітзняволеная Эма Сцепулёнак з Мёраў стала гераіняй новага мастацкага праекту
У Інстаграме зʼявіўся праект «Палітвязынкі» (@politvyazanka), які распавядае пра лёсы зняволеных за палітыку жанчын. Яго ствараюць журналістка Яўгенія Доўгая і мастачка Ганна Татур. Кожны пост складаецца з партрэта і кароткай гісторыі гераіні, і такіх допісаў на дадзены момант 23. Адзін з іх прысвечаны Эме Сцепулёнак, настаўніцы з Мёраў, якую ўтрымліваюць у віцебскім СІЗА-2.
Пакуль журналіст Ігар Лосік адбывае пакаранне ў наваполацкай калоніі, у яго дома арыштавалі маёмасць
Журналіст Радыё Свабода Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі ўжо больш за два гады: 25 чэрвеня 2020 г. ён быў затрыманы, а ў снежні 2021 г. быў асуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Гомельскі абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя масавых беспарадкаў») і паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу («Распальванне варожасці ці варажнечы»). Сёлета 22 чэрвеня Ігара Лосіка накіравалі ў наваполацкую ПК №1, а да яго дадому днямі прыйшлі судовыя выканаўцы ды арыштавалі маёмасць.
Адміністрацыя калоніі трымае палітзняволенага праваабаронцу Судаленка ў інфармацыйнай ізаляцыі
Зняволены з 27 студзеня знаходзіцца ў папраўчай калоніі №3, якая месціцца ў пасёлку "Віцьба" Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Там ён адбывае трох гадовы тэрмін пазбаўлення волі ў калоніі з агульным рэжымам адбывання пакарання у рамках прысуду па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Уратавалі за суткі да гібелі. Гісторыя аршанца, якога ледзь не забілі амапаўцы ў жніўні 2020 года
Жыхар Оршы Алег Іваноў да жніўня 2020 года працаваў аператарам кацельні, хаця мае сярэднюю медычную адукацыю. Ніколі не быў абыякавым да падзей, якія адбываюцца ў беларускім грамадстве, шмат год з’яўляўся сябрам АГП, удзельнічаў у аднаўленні памяці знакавага для Оршы месца – Кабыляцкай гары, дзе ў сталінскія часы хавалі ахвяраў масавых рэпрэсій.
Праваабаронцы: Падтрымайце палітзняволеную з Мёраў лістамі, пасылкамі і грашовымі перадачамі
68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эма Сцепулёнак, затрыманая напрыканцы верасня 2021года за каментар у сатсетках па "справе Зельцэра", утрымліваецца пад вартай у Віцебскім абласным СІЗА ўжо больш за 10 месяцаў. Жанчына не мае ў Беларусі ані сваякоў, ані сяброў, але неабыякавыя людзі не пакінулі яе сам на сам з бядой.