Пятніца, 03 Сакавік 2023

Палітвязня з Дуброўна ўлады залічылі ў “экстрэмісты”

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Улады палічылі палітвязня Васіля Троцкага як чалавека схільнага да "экстрэмісцкай дзейнасці". Міліцейскія чіновнікі ўнеслі яго ў рэспубліканскі спіс.

Васілю Троцкаму 47 гадоў. Ён ўраджэнец горада Дуброўна, але з 2015 года жыве ў Расіі. Мае сярэдне-спецыяльную адукацыю па спецыялнасці газаэлектразваршчыка. Працаў ў сферы азелянення ў Маскве. 

Васіля затрымлівалі спачатку с 9 па 10 лістапада 2021 года. 14 лістапада 2022 года мужчыну зноў затрымалі і змясцілі пад варту. Яму паставілі ў віну абразу некалькіх прадстаўнікоў улады. 

У судзе Першамайскага раёна Віцебска 19 студзеня 2023 года яго асудзілі паводле арт. 391 (Абраза суддзі ці народнага засядацеля), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.

Суддзя Андрэй Андрушэнка прызначыў Васілю адзін год і два месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 30 базавых велічыняў (1110 рублёў). Дзяржабвінавачанне прадставіла памочніца пракурора Ярошнікава.

В рамках гражданского иска с Василия Троцкого взыскали компенсацию морального вреда в пользу Михаила Александровича Фатеева размером 500 рублей. 

Лісты ў падтрымку палітвязня трэба накіраваць на адрас: СІЗА-2. вул. Гагарына, 2, 210026, г. Віцебск. Васілю Міхайлавічу Троцкаму.

Міхась Рябаў