Без БНР не існавала б і Рэспублікі Беларусь. У Віцебску разважалі пра дзяржаўнасьць
У межах сьвяткаваньня 100-гадовага юбілею абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ў Эўрапейскім клюбе прайшла лекцыя менскага гісторыка Анатоля Сідарэвіча «Вытокі беларускай дзяржаўнасьці». Паслухаць гісторыю ўзьнікненьня БНР прыйшлі палітычныя актывісты гораду і шараговыя месьцічы.
Улады мяркуюць у 2018 годзе спагнаць з грамадзянаў 1,8 млн. рублёў штрафаў у гарадзкі бюджэт
Згодна з апублікаваным 30 студзеня рашэньнем Віцебскага гарсавету “Аб бюджэце горада Віцебска на 2018 год”, улады плянуюць папоўніць сёлета гарадзкі бюджэт за кошт штрафаў на суму 1 млн. 829 тысяч рублёў. Гэта больш за 920 тыс. даляраў.
«У Беларусі не існуе абсалютнай манархіі»
Пра гэта паведаміў Андрэй Ляховіч – палітоляг і кіраўнік Цэнтру палітычнай адукацыі падчас сустрэчы, якая прайшла ў віцебскім «Эўрапейскім клюбе» 26 студзеня. Дыскусія была прысьвечаная пытаньням унутранай ды зьнешняй палітыкі і эканомікі Беларусі, а таксама стасункам краіны з Расеяй і Эўразьвязам.
Кожны дзень у Віцебскай вобласьці зьдзяйсьняецца карупцыйнае злачынства
Больш за 380 карупцыйных злачынстваў было выяўлена ў Віцебскай вобласьці за 2017 год. Такая лічба была агучаная на паседжаньні калегіі пракуратуры Віцебскай вобласьці з удзелам намесьніка генэральнага пракурора Аляксандра Дубава.
На рэканструкцыю вуліцы Леніна і пашырэньне могілак “Копці”. Куды пойдуць бюджэтныя грошы ў 2018-м?
Віцебскі гарсавет зацьвердзіў інвэстыцыйную праграму гораду Віцебску на 2018 год. Рашэньне аб зацьверджаньні апублікаванае 4 студзеня. Праграма прадугледжвае выдаткаваньне з гарадзкога бюджэту 33 млн. 640 тыс. рублёў на будаўніцтва і рэканструкцыю аб’ектаў камунальнай уласнасьці. Куды пойдуць грошы?