Пятніца, 28 Лістапад 2025

У пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” – яшчэ адзін віцяблянін

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Гэта 36-гадовы Дзмітрый Касенка, асуджаны Віцебскім абласным сдом па ч.2 арт.361-3 Крымінальнага Кодэкса РБ ( Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ва ўзброеным канфлікце, вайнных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка іншых асобаў да такога ўдзелу).



Паводле абноўленага 28 лістапада пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС, Дзмітрый Касенка ўжо “адбывае пакаранне.  

Імя і прозвішча Дзмітрыя Касенкі з Віцебска значыцца сярод удзельнікаў мірных пратэстаў 2020 года: мужчына з такімі дадзенымі быў затрыманы ў Віцебску 13 верасня і змешчаны ў ІЧУ.

Марыя Дземідовіч