Асобны стэнд прысвечаны вайне 1812 года, і гэта бадай што ўсё пра гісторыю войнаў у гэтым краі. Падчас адкрыцця з удзелам кіраўніцтва раёна было заўважана, што сквер з ягонай мілітарысцкай назвай будзе спрыяць выхаванню патрытызму.
Як сцвярджае мясцовая газета, з ініцыятывай стварэння сквера выступілі мясцовыя жыхары, і іх прапанова была падтрыманая на абласным конкурсе грамадскіх ініцыятываў. У 2025 годзе на падтрымку 11 ініцыятываў Віцебскі аблвыканкам выдаткаваў 400 тысяч рублёў. Але сярод селетніх пераможцаў конкурсу такога праекта не было. Таму адкуль узяліся грошы на “патрыятычны аб’ект”, дакладна не вядома.
Марыя Лісава
Панядзелак, 05 Студзень 2026
У Браслаўскім раёне адкрылі сквер “Памяці войн”
Менавіта так – не “Памяці загінулых”, а менавіта “Памяці войн”- назвалі новы сквер у Друі. Яшчэ адна асаблівасць новага аб’екта ў тым, што гэта сквер без дрэваў. Дакладней, некалькі дрэваў ужо даўно раслі калі брацкай магілы загінулых пры вызваленні Друі падчас Другой Сусветнай вайны. Але цяпер гэтае месца вырашылі называць скверам, паставіўшы вакол некалькі інфармацыйных стэндаў.
Апублікавана ў
Дзяржава