Як піша раённая газета “Браславская звезда”, за тры першыя кварталы 2022 года ў Браслаўскім раёне на новаствораныя працоўныя месцы за кошт адкрыцця новых прадпрыемстваў і вытворчасцей працаўладкавана 53 чалавекі, або аж 176,6% да плана. У прыватных структурах пры гэтым створаны рабочыя месцы для 22 чалавек, яшчэ 31 браслаўчанін прыняты на работу за кошт пашырэння ўжо існуючых вытворчасцей.  Такія звесткі на сесіі райсавета агучыў старшыня райвыканкама Вячаслаў Грышчанка.

Жыхары Віцебска выкарыстоўваючы Інтэрнэт-сэрвіс «Зручны горад» стварылі петыцыю №5553, у якой просяць гарадскія ўлады ліквідаваць праблемы, якія ўзніклі ў працы грамадскага транспарту. У цяперашні час зварот падпісала 58 жыхароў горада.

Паводле статыстычных дадзеных, за 2022 год у рэальны сектар эканомікі вобласці замежныя інвестары ўклалі 207,2 млн. долараў ЗША. Але ў 2021 годзе з-за мяжы ў регіянальную эканоміку прыйшло 678,9 млн амерыканскіх грошай, што азначае, што ў мінулым годзе інвестыцыі скараціліся ў 3,3 разы.

Як паведаміў Глыбоцкі райвыканкам праз раённую газету “Веснік Глыбоччыны”, на ўскрайку Глыбокага, у Барку, будуць праводзіцца вучэбныя стрэльбы.

Так ахарактарызаваў працэс заснавання партыі «Белая Русь» Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і кіраўнік абласной структуры аднайменнай грамадскай арганізацыі, якая цяпер трансфармуецца ў палітычную супольнасць.Зараз у Віцебскай вобласці праводзяць устаноўчыя сходы па вылучэнні дэлегатаў на агульнарэспубліканскі сход у Менску, які адбудзецца 18 сакавіка дзеля заснавання «Беларускай палітычнай партыі «Белая Русь».