Падчас гутаркі адзін з работнікаў «Паліміра» адкрыты выказаў свае палітычныя погляды. Відэазапіс гэтага дыялога быў вакладзены на YouTube, што стала падставай для затрымання. Што канкрэтна інкрымінуюць кожнаму з затрыманых, пакуль не вядома.
Правакатар Юрый Камар – жыхар Мазыра, які працуе дальнабойшчыкам, але ў размовах выдае сябе за жыхара Украіны. Падчас зносінаў ён знарок правакуе суразмоўцаў на вострыя выказванні пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і пра вайну ва Украіне. Відэа размоваў ён запісвае і выкладае ў свой канал на YouTube. Вядома ўжо пра некалькі затрыманняў, якія сталіся наступствамі дзеянняў правакатара.
Дзеянні Юрыя Камара парушаюць права грамадзяніна на прыватнае жыццё адказнасць за гэта прадугледжвае арт. 179 Крымінальна Кодэкса. Але караць правакатара ніхто нават не думае. Больш за тое: сустракаюцца меркаванні, што ён дзейнічае на замову сілавікоў. Хаця ў Беларусі афіцыйна забаронена выкарыстанне правакацый падчас аператыўна-вышуковай дзейнасці.
Кірыл Лаўроў