Колькасць акругаў па рэгіёнах засталася нязменнай у параўнанні з папярэдняй выбарчай кампаніяй. Адпаведна, на Віцебшчыне трэба выбраць 14 парламентарыяў.
Ужо вядома аб тым, што сярэдняя колькасць - 61960 выбаршчыкаў на акругу па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. У 2019 годзе, на выбарах у парламент гэтая велічыня складала 62934 чалавекі. Г.зн. зараз кожны дэпутат ПП будзе абраны на 1000 чалавек менш, чым на мінулых выбарах.
Для выбрання дэпутатаў мясцовых Саветаў у Віцебскай вобласці будзе створана 2198 акруг, што на 914 менш у параўнанні з выбарамі 2018 года. Выбаршчыкам рэгіёну неабходна будзе сфарміраваць 218 Саветаў дэпутатаў колькасць прадстаўнічых органаў скарацілася на тры.
Руслан Громаў