У Віцебску абмяркоўваюць магчымасць дэкамунізацыі мясцовых назваў
Дыскусія распачалася пасля апошняга суботніка, падчас якога было абвешчана добраўпарадкаванне гарадскога Парку імя 30-годдзя ВЛКСМ. Як высветлілася, многія гараджане нават не ведалі, што пляцоўка за басейнам «Камсамолец», засаджаная рэдкімі дрэвамі – гэта і ёсць парк. Ужо не кажучы пра тое, што не ўсе віцябляне-сучаснікі памятаюць, што такое ВЛКСМ. Ідэю добраўпарадкавання землякі ўхвалілі, бо ў так званым парку няма нават лавачак – не тое што забаўляльных атракцыёнаў. Простай магчымасці прагуляцца тут таксама няма: сцежкі з выбоінамі, сходы да Дзвіны вышчарбленыя, а таму гэтае месца даўно стала прывабным для аматараў алкаголю, а не здаровага ладу жыцця. А калі ўжо наводзіць парадак, то ці не пачаць з назвы?
У Шаркаўшчыне стварылі раённае аддзяленне праўладнай партыі "Белая Русь"
Яе ўзначаліць галоўны ідэолаг раёна. Пра гэта паведамляе мясцовая раённая газет “Кліч Радзімы”, ва ўстаноўчай канферэнцыі па стварэнні раённага аддзялення "Белай Русь" удзельнічалі 32 дэлегаты.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Мартынаў палохае жыхароў Чашніччыны міжнародным тэрарызмам
Раённая газета «Чырвоны прамень» узяла інтэрв“ю у намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Ігара Мартынава. Спадар Мартынаў балатаваўся ў дэпутаты па Лепельскай выбарчай акрузе №23, у межы якой уваходзілі Лепельскі, Чашніцкі і Бешанковіцкі раёны. Таму чашніцкая «раёнка» распытала свайго дэпутата пра тое, «каму патрэбныя тэракты ў Беларусі». Гаворка вялася пра нядаўні фільм «Убойная посылка», паказаны на ОНТ.
Улады аб'явілі аб пачатку абласнога конкурсу для асемяніцеляў кароў і свінаматак
Віцебскі аблвыканкам 20 сакавіка аб'явіў рэгіянальны конкурс майстэрства сярод работнікаў па штучным асемяненні сельскагаспадарчых жывёл. Згодна з умовамі конкурсу ў запланаваным мерапрыемстве прымуць удзел 42 асемяніцелі кароў і свіней. Пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы і прэміі, а таксама званні "Лепшы аператар па штучнаму асемяненню буйной рагатай жывёлы" і "Лепшы аператар па штучнаму асемяненню свіней".
Аршанскія ўлады прызналіся ў правалах мясцовай эканомікі з-за санкцый
Па вынікі за І квартал 2023 года па рабоце рэальнага сектара эканомікі ў Аршанскім раёне істотна пагоршыліся колькасныя і якасныя паказчыкі. Улады прызналіся, што з-за санкцыйнага ціску з боку заходніх урадаў практычна ў 2 разы зменшылася колькасць паставак у краіны Еўразвязу. Таксама з-за санкцый пачаліся перабоі ў пастаўках абсталявання, што надтачыла тэрміны мадэрнізацыю прамысловых прадпрыемстваў горада. У бягучым годзе, паводле самых аптымістычных ацэнак, дэфіцыт раённага бюджэту складзе 12, 2 млн. рублёў.