Новы аздараўленчы летнік для дзяцей плануюць адкрыць на Пастаўшчыне ў 2024 годзе. Ён з’явіцца на базе Гутскай базавай школы
Пра гэта паведаміла начальніца прадстаўніцтва Віцебскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Сняжана Цітова.
У сельскай мясцовасці Віцебскай вобласці не выконваюцца сацыяльныя стандарты
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці праверыў выкананне сацыяльных стандартаў у сельскай мясцовасці і ўстанавіў невыкананне асобных сацыяльных стандартаў у сельскай мясцовасці або іх фармальнае ўкараненне.
Прызыўнікам расказалі, які ім пашанцавала, і згадалі «генацыд беларускага народа»
У ваенкамаце Віцебска, Віцебскага і Лёзненскага раёнаў правялі так званую «дыялогавую пляцоўку». Ваенком палкоўнік Аляксандр Сяржанаў заявіў сабраным на імпрэзу хлопцам, што сучаснай моладзі давялося перажыць значна меней цяжкасцей у параўнанні са старэйшым пакаленнем.
Маці шасцярых дзяцей з Шаркаўшчыны не ўручылі ордэн Маці з-за правіны аднаго дзіцяці
Гэта стала вядома падчас "прамой тэлефоннай лініі" памочніка Лукашэнкі - інспектара па Віцебскай вобласці Ігара Брыло. Піша сайт мясцовай раёнкі “Кліч Радзімы”.
З-за санкцый плошча СЭЗ "Віцебск" скарацілася на 32 гектары
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў № ад 9 кастрычніка 2023 года агульная плошча СЭЗ "Віцебск" скарэкціравана і складае амаль 2384 гектары. Канфіскаваныя пляцоўкі знаходзіліся ў Оршы і Докшыцкім раёне, якія былі выбраны замежнымі інвестарамі для рэалізацыі праектаў па стварэнню вытворчасці будматэрыялаў і ў сферы дрэваапрацоўкі. Адміністрацыя СЭЗ афіцыйна прызнала, што адабранне зямельных участкаў звязана з уведзенымі супраць Беларусі эканамічных санкцый. А страта інвестараў - істотны мінус для рэгіянальнай эканомікі.