Панядзелак, 19 Люты 2024

За два апошнія гады прамыя замежныя інвестыцыі ў рэгіянальную эканоміку скараціліся больш як у 5 разоў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Паступленне прамых замежных інвестыцый у мінулым годзе склала 129,9 млн. долараў ЗША. Паводле афіцыйных дадзеных за 2022 год у рэальны сектар эканомікі вобласці замежныя інвестары ўклалі 207,2 млн. долараў ЗША, ці мінус 60%. Але ў 2021 годзе з-за мяжы ў регіянальную эканоміку прыйшло 678,9 млн амерыканскіх грошай, што азначае, што ў мінулым годзе інвестыцыі скараціліся ў 5,2 разы. Асноўным инвестарам віцебскай рэгіянальнай эканомікі з’яўляецца Расія. Кітай жа адмаўляецца ўкладаць грошы ў Віцебскую вобласць.

Інвестыцыі ў Віцебскую вобласць з-за мяжы

За 2023 год у рэальны сектар эканомікі замежныя інвестары ўклалі 1381,7 млн. долараў ЗША інвестыцый.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый вобласці былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (97,5% ад усіх інвестыцый), Кіпра (0,8%), Польшчы (0,5%) і Аўстрыі (0,4%).

Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 129,9 млн. долараў ЗША, або 9,4% ад усіх замежных інвестыцый.

Інвестыцыі з Віцебскай вобласці за мяжу

За 2023 год арганізацыямі вобласці накіравана за мяжу інвестыцый на суму 176,4 млн. долараў ЗША.

Значныя аб'ёмы інвестыцый арганізацыямі вобласці былі накіраваны суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (79,9 працэнта ад усіх накіраваных інвестыцый), Кіпра (12,9 працэнта) і Польшчы (1,7 працэнта).

На долю прамых інвестыцый прыпадала 71,8 млн. долараў, гэтыя 40,7% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу.

Іна Гай