Улады назвалі фактары, якія тармозяць развіццё турызму на Браслаўшчыне
Іх на пасяджэнні прэзідыума райсавета агучыла намеснік старшыні Браслаўскага выканаўчага камітэта Вольга Вялічка.
У Віцебску адкрылі алею без дрэваў
Крэатыў належыць віцебскім уладам – удзельнікам рэспубліканскай акцыі «Символ единства – 2023». 11 верасня ў віцебскім амфітэатры адбылося адкрыццё «Аллеи Единства»: на флагштоках, дзе падчас Славянскага базара ўздымаюць сцягі краін-удзельніц, вывесілі сцягі раёнаў і гарадоў Віцебскай вобласці. Таксама размясцілі QR-коды, адсканаваўшы якія, можна даведацца пра асаблівасці канкрэтнага рэгіёна. Але чаму гэта ўсё назвалі аллеяй, застаецца загадкай.
Лютаўскія 2024 гады выбары дэпутатаў парламента і мясцовых Саветаў пройдуць па новых правілах
Да выбараў дэпутатаў усіх узроўняў, якое павінны адбыцца ў адзіны дзень галасавання, які ўпершыню пройдзе ў краіне 25 лютага 2024 года, засталося крыху менш за паўгода А да афіцыйнага старту выбарчага марафону менш за тры месяцы. Так як гэтая кампанія будзе мець шэраг асаблівасцяў ёсць неабходнасць пра гэтыя асаблівасці расказаць выбаршчыкам.
Распачата сем крымінальных спраў, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 41 службовая асоба
Камітэт дзяржкантролю праверыў сельгасгаспадаркі Віцебскай вобласці на выкананне патрабаванняў заатэхнічных і ветэрынарных норм утрымання і кармлення жывёлы і недапушчэння яе непрадукцыйнага выбыцця, падзяжу.
У Глыбокае прыязджала група па так званай прававой адукацыі
Як піша “Веснік Глыбоччыны”, 8 верасня група па прававой адукацыі пад кіраўніцтвам начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргея Канапелькі правяла сустрэчу з работнікамі Глыбоцкага мясакамбіната.