Нядаўна створаная партыя, якая прэзентавала сябе як самае масавае прадстаўніцтва ад усіх слаёў беларускага грамадства, насамрэч аказалася не такой ужо і шматлікай. Гэта стала відавочна цяпер, калі пачаліся пасяджэнні раённых партыйных саветаў. Дубровенская «раёнка» апубліукавала справаздачу з гэтага мерапрыемства, зазначыўшы, што ў раёне 36 чальцоў партыі «Белая Русь». Газета «Дняпроўская праўда» была шчырай, тады як іншыя «раёнкі», пішучы пра пасяджэнні саветаў, сціпла не згадвалі колькасць партыйцаў.

Адказнасць за перасячэнне чыгуначных шляхоў ва неўстаноўленым месцы тлумачыць жыхарам Мёршчыны праз мясцовую раёнку малодшы ўчастковы інспектар мёрскай міліцыі Аляксандр Гродзь.

Шаркаўшчынскія чыноўнікі зладзілі выязны семінар на тэрыторыю Германавіцкага сельсавета. Тэрыторыя Германавіцкага сельсавета складаецца з 54 населеных пунктаў, у якіх жыве 1834 чалавекі. Найбольш буйныя з іх — аграгарадкі Германавічы, Вялікае Сяло, вёскі Сталіца, Зорка, Папкі, Гуркі.

Гэтай тэме быў прысвечаны чарговы так званы Адзіны дзень інфармавання - «палітінфармацыя», якую штомесяц па ўсёй Беларусі праводзіць чальцы адмысловых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. У Віцебску старшыня гарвыканкама Мікалай Арлоў і ваенкам Віцебска, Віцебскага і Лёзнанскага раёнаў Аляксандр Сяржантаў прыйшлі з размовай пра «народное ополчение» да работнікаў і работніц кандытарскай фабрыкі «Віцьба».

15 жніўня ў полацкім мікрараёне «Аэрапорт» адкрылі новую дашкольную ўстанову – дзіцячы сад №33. Імпрэза праходзіла ў прысутнасці высокага начальства з Мінска і Віцебска, і ў толькі што адкрытым дзіцячым садку тут жа правялі так званую «дыялогавую пляцоўку» на тэму міжнароднай палітычнай абстаноўкі. Адным з прамоўцаў на ёй быў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Ён заявіў прысутным, што задача калектыўнага Захаду і ЗША - «стереть с лица земли восточнославянскую цивилизацию», а таму з ранніх гадоў трэба выхоўваць яе абаронцаў.