На пачатак 2023 года ў Віцебскай вобласці жылі 590 978 жанчын, што складала 54.1 % насельніцтва рэгіёна. У гарадах і населеных пунктах гарадскога тыпу пражывала 469 308 жанчын, у сельскай мясцовасці – 121 670. Сярэдні ўзрост жанчын, якія жывуць у гарадах складае 44.4 гады, а ў сельскай мясцовасці – 49.7 гады. На 1000 мужчын у гарадах прыходзілася 1212 жанчын, на сяле – 1070.
У 2023 годзе ў Віцебскай вобласці заключылі шлюб 6249 жанчын, з іх упершыню - 3 614 жанчын.
Сярэдні ўзрост жанчын, якія выйшлі замуж упершыню склаў 26,9 гады, паўторна – 40.2 гады.
Па дадзеных выбарачнага даследавання хатніх гаспадарак па ўзроўню жыцця, у 2023 годзе сярод жанчын Віцебскай вобласці ва ўзросце ад 16 да 72 год паслугамі сеткі Інтэрнэт карысталіся 90,5% жанчын, у 2022 годзе такіх было 89%.
Жанчыны ў асноўным праз інтэрнэт адпраўлялі лісты па электроннай пошце, вялі перамовы ў мэсанджарах, карысталіся сацыяльнымі сеткамі, праглядалі фільмы і праслухоўвалі музыку, скачвалі патрэбную інфармацыю, шукалі інфармацыю пра тавары і паслугі, а таксама чыталі і скачвалі газеты, часопісы ды іншую літаратуру.
Узровень занятасці жанчын працоўнага ўзросту Віцебшчыны склаў 86.2%. Сярэдні ўзрост жанчын, занятых у эканоміцы, – 42.7 гады. А вось жанчын сярод кіраўнікоў ва ўзросце ад 20 да 49 гадоў толькі 48.7%.
Больш за ўсё жанчын працуе ў сферы адукацыі – 82.6%. У ахове здароўя і сацыяльных паслуг – 81.2%. Фінансавая і страхавая дзейнасць налічвае 74.2% жанчын. Прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасцю займаецца 70.2%. Аптовым і рознічным гандлем, рамонтам аўтамабіляў і матацыклаў – 66.1%.
Вышэйшую адукацыю ў Віцебскай вобласці маюць 40.3% жанчын, сярэдне-спецыяльную – 28.6%, прафесійна-тэхнічную – 21.5%.
Занятыя жанчыны ва ўзросце ад 20 да 29 гадоў, якія маюць адно дзіця да 18 год, складаюць 59.6%, у якіх двое дзяцей – 32.6%, трое і больш – 7.8%.
Мікалай Вашчанка