2 лістапада грамадзкія актывісты наведалі могілкі і месцы пахаваньняў у Віцебскім раёне, дзе знайшлі вечны спачын іхныя аднадумцы і грамадзяне, што сталі ахвярамі сталінскага рэжыму. Традыцыю запачаткаваў дзесяць гадоў таму Барыс Хамайда, калі ў першую гадавіну сьмерці свайго сябра, вядомага апазыцыянэра Ўладзімера Плешчанкі наведаў у гэты дзень ягоную магілу.

У Воршы дагрукацца да чыноўнікаў з інфармацыяй пра кепскую дарогу ўдалося толькі праз флэш-моб. Звычайныя звароты не далі плёну, і тады мясцовыя грамадзкія актывісты сталі з плякатамі каля самай глыбокай і вялікай лужыны на праблемнай вуліцы Гомельскай. У выніку празь некалькі дзён дарогу прывялі да ладу.

Пэнсіянэрка Антаніна Піванос меркавала зладзіць публічнае вышываньне ўкраінскай сымболікі і адначасна даць людзям праўдзівую інфармацыю пра падзеі ва Ўкраіне. Заявы аб правядзеньні пікетаваньняў дасылала ў адміністрацыі ўсіх трох раёнаў Віцебску, але адусюль атрымала адмовы.

Акцыя “Талака салідарнасьці 328” мае на мэце падтрымаць несправядліва і жорстка асуджаных паводле артыкулу 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў). Імпрэза адбудзецца ў Менску 19 кастрычніка, але, каб узяць у ёй удзел, ехаць у сталіцу неабавязкова.

Кампанія «Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня» завяршылася ў Віцебску раздачай улётак. 10 кастрычніка, у Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня,  праваабаронцы і грамадзкія актывісты «паўночнай сталіцы» распаўсюджвалі ўлёткі з інфармацыяй пра тое, чаму сьмяротнае пакараньне – дрэнна, і чаму яго трэба адмяніць.