Максіма Жукава, які больш вядомы зараз у Віцебску як уладальнік сядзібы Адамава, 10 верасня вызвалілі з ізалятару часовага ўтрымання, куды ён трапіў 7 верасня па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Судзілі Жукава толькі 10 верасня. Ён прызнаны вінаватым у правапарушэнні (арт. 23.34 КаАП) і пакараны арыштам на 3 сутак, якія ўжо адбыў.

Рашэньнем Гарадоцкага раённага суду Леанід Аўтухоў быў асуджаны на дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту. Актывіст быў абвінавачаны ў дробным хуліганстве (ч.1, арт.17.2 КаАП) за спробу даведацца пра вынікі галасаваньня ў раённай выбарчай камісіі. 20 жніўня ён быў вызвалены.

17 жніўня болей як дзесяць грамадзянаў Віцебску, беспадстаўна затрыманыя ўвечары апошняга дня галасаваньня, падалі ў суд Першамайскага раёну скаргі на судовыя рашэньні. Людзі атрымалі ад 10 да 15 содняў адміністрацыйнага арышту, але ў мінулую пятніцу без адбыцьця ўсяго прызначанага тэрміну былі нечакана вызваленыя. Падамо некалькі гісторый.

24 ліпеня на жыхарку Гарадку міліцыянты склалі пратакол за тое, што яна разьмясьціла ў Instagram-stories фотаздымак, на якім трымае аркуш з надпісам «У мяне скралі прэзыдэнта». Жанчыну вінавацяць у правядзеньні несанкцыянаванага пікетаваньня (ч.1 арт. 23.34 КаАП).

8 чэрвеня ў карыстальнікаў Тэлеграм-чату «Браслаў для жыцьця» прайшлі вобшукі. Увечары стала вядома, што ў выніку ператрусаў былі канфіскаваныя мабільныя тэлефоны і кампутары ў чатырох удзельнікаў чату. Паводле былога адміністратара рэсурсу Канстанціна Далецкага, канфіскацыі адбываліся ў межах адміністрацыйнай справы аб паклёпе на ўчастковага міліцыянта (арт. 9.2 КаАП).