Увечары 21 красавіка да пенсіянеркі па інваліднасці Валянціны Крыштопенка з пасёлку Кастрычніцкая Віцебскага раёну прыйшлі судовыя выканаўцы. Яны арыштавалі маёмасць жанчыны і яе дачкі на суму 615 рублёў. У пералік арыштаваных рэчаў, апрача тэхнікі, трапілі нават дэкаратыўны камін, ваза для цукерак і стары насценны гадзіннік...

Пенсіянерка па інваліднасці Валянціна Крыштопенка напярэдадні жаночага свята даведалася, што яе асабісты рахунак, на які прыходзіць пенсія, недаступны – картка заблакаваная. Такі падарунак жанчыне зрабілі судовыя ўлады, каб спагнаць з пенсіянеркі штрафы, прысуджаныя ёй за ўдзел у «несанкцыянаваных» шэсцях і пікетаваннях паводле колішняга арт. 23.34 КаАП.

У жыхаркі Віцебску Таццяны Юхо міліцыя забрала 500 нумароў дайджэста «Витебский вестник», камп’ютарную аргтэхніку і аўтамабіль. Спадарыня Таццяна распавяла, што міліцыянты затрымалі яе ў прыватным сектары, завезлі ў РАУС Першамайскага раёна і некалькі гадзін распытвалі, адкуль у яе нумары «Витебского вестника», ці распаўсюджвае яна гэтае выданне, хто яго выпускае і раздрукоўвае, піша служба маніторынгу "Беларускай асацыяцыі журналістаў".

Цягам тыдня суд Дубровенскага раёну разгледзеў дзве адміністрацыйныя справы ў дачыненні да сужэнцаў Міхаіла (арт. 23.34 КаАП) і Людмілы (арт. 17.1 КаАП) Чамуракаў. Абедзве справы суд спыніў праз недаказанасць віны.

У сераду 3 лютага блогерка і аўтар ютуб-каналу «Настоящая Беларусь» Алена Янушкоўская выйшла на волю з віцебскага ізалятара часовага ўтрымання (ІЧУ). За троххвілінны ролік, які выклала ў інтэрнэт, ёй давялося правесці за кратамі 7 сутак арышту.