На волю пачалі выходзіць удзельнікі злёту "Беларуская вясёлка", асуджаныя на "суткі"
Праваабаронцам вядома, што прынамсі 2 чалавекі былі практычна адразу асуджаныя на 7 сутак арышту паводле арт. 24.23 КаАП (Арганізіцыя і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). "Радыё Свабода" паведамляе, што вечарам 5 жніўня на волю выйшаў адзін з іх - жыхар Мінска, якога міліцыя ў першы ж дзень прызнала адным з "арганізатараў мерапрыемства".
У Віцебску міліцыя зноўку пайшлa па тых, каго ўнеслі ў базу “Беспорядки”
Міліцыянты прыходзяць дамоў да людзей, якіх прыцягвалі да адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцый падчас пратэстаў 2020 году. Правяраюць месца прапіскі і тэлефоны.
Называлі “петушарамі”, нязгоднага з вядзеннем допыта збілі нагамі ў прыбіральні
Удзельнік злёта “Беларуская вясёлка” распавёў, як праходзіла начное затрыманне на Расоншчыне. Паводле мужчыны, у паведамленні МУС пра тое, як сіламі 133-х сілавікоў быў ліквідаваны намётавы гарадок, нібыта збіраліся праводзіць “адмысловы абрад”, былі выкладзены непраўдзівыя звесткі. Ні пра які абрад, як паведамлялі сілавікі, увогуле не вялося, людзі проста супольна бавілі час. І ніхто не хадзіў галышом, як заяўляла міліцыя – хіба толькі ў лазні або падчас купання пасля яе. За намётавым гарадком, на думку ўдзельніка падзей, маглі яшчэ днём назіраць з квадракоптэра, які некалькі разоў пралятаў над тэрыторыяй яшчэ ўдзень.
Наступствы затрыманняў у Расонскім раёне: удзельнікам “Беларускай вясёлкі” даёць суткі і штрафы
Нагадаем, 29 ліпеня ў Расонскім раёне на беразе возера Белае адбылося затрыманне каля 300 чалавек, якія сабраліся на злёт прыхільнікаў руху “Сям’я вясёлкі”. Паводле афіцыйнай інфамацыі, на “спецаперацыю” выправілі больш за 130 сілавікоў, а ў лаку затрыманых апынуліся мінімум 277 чалавек, з іх 26 непаўналетніх дзяцей.
Сцвярджаецца, што арганізатарам "несанкцыянаванага мерапрыемства" ў Расонскім раёне быў "радыкальны" прадстаўнік "апазіцыі"
Дзяржаўныя медыі і блізкія да іх Тэлеграм-каналы працягваюць тыражаваць "скандальныя навіны" затрыманне больш як 300 чалавек на возеры Белае, дадаючы да іх усё новыя падрабязнасці. Іх дадаюць відавчна для стварэння "карцінкі", сэнс якой - прадставіць дзеянні сілавікоў гераічнымі, а ўдзельнікаў сустрэчы "беларуская вясёлка" - маргіналамі.