Увечары 30 снежня на волю з віцебскага СІЗА выйшаў актывіст Мікола Качурэц, які быў пакараны арыштам на 15 сутак судом Першамайскага раёну за ўдзел у вулічным шэсці. Па вызваленні Качурэц прызнаўся, што «ўзяў гэтыя 15 сутак лёгка», бо «адчуваў падтрымку з волі».

У Віцебску пасля 10 сутак арышту, прысуджаных за размяшчэнне ў сацсетках выявы плакату Уладзіміра Цэслера «Стоп Лукашызм», выйшаў на волю ксёндз Вячаслаў Барок – пробашч парафіі святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах. Яго вызвалілі ўвечары 13 снежня. На волі айца Вячаслава сустракалі некалькі дзясяткаў людзей, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

19 лістапада ў адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску адбылося пасяджэнне камісіі па справах няпоўнагадовых, на якім разглядалася адміністрацыйная справа ў дачыненні да навучэнца політэхнічнага ліцэю Руслана Яневіча. За ўдзел у несанкцыянаваным шэсці камісія вынесла Руслану папярэджанне (ч.1 арт. 23.34 КаАП).

У кватэру да Аляксандра Мацеюка 11 лістапада прыйшлі з пракурорскай санкцыяй на агляд некалькі супрацоўнікаў Чыгуначнага РАУС гораду Віцебску. Падставай для ператрусу паслужыў фотаздымак, змешчаны ў адным з віцебскіх паблікаў...

14 верасьня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску судзьдзя Міхаіл Юрчанка сваёй пастановай вярнуў справу журналіста “Белсату” Зьмітра Казакевіча ў Першамайскі РАЎС на дапрацоўку. Незалежны журналіст правёў за кратамі віцебскага ізілятару трое сутак.