Лёзьненская раёнка: Людзі з задавальненьнем аддаюць свой голас за Аляксандра Рыгоравіча
Журналісты лёзьненскай дзяржаўнай газэты «Сцяг Перамогі», па сутнасьці, распачалі агітацыйную кампанію за абраньне прэзыдэнтам дзейнага кіраўніка дзяржавы, хаця пакуль ідзе толькі збор подпісаў за вылучэньне ў кандыдаты ў прэзыдэнты, і час для агітацыі яшчэ не надышоў.
Ляпёшкіна зноў забараніла пікет
Намесьніца кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Натальля Ляпёшкіна, бадай, зьяўляецца лідэрам сярод чыноўнікаў Віцебску па колькасьці рашэньняў пра забароны мірных акцыяў, заявы на правядзеньне якіх раз-пораз падаюць грамадзяне ў органы выканаўчай улады. Атрымальнікам чарговай забароны ад спадарыні Ляпёшкінай стаў праваабаронца Леанід Сьвецік, які хацеў 4 жніўня зладзіць пікет.
Праваахоўныя органы выявілі прычыненьне шкоды «Нафтану» падчас мадэрнізацыі прадпрыемства
Прадпрыемству нанесеная шкода ў асабліва буйным памеры. У выніку была распачатая крымінальная справа.
Наваполацкі прадпрымальнік-прамысловец: Чыноўнікі руйнуюць эканоміку
Прадпрымальнік Уладзімер Журба мае 40-гадовы досьвед працы. Ён зьвярнуўся да ўраду з адкрытым лістом, у якім заявіў пра разбурэньне чыноўнікамі малога і сярэдняга вытворчага бізнэсу.
Сьвінакомплекс нанёс шкоду прыродзе амаль у 700 базавых велічынь
Сталі вядомыя лічбы шкоды, нанесенай навакольнаму асяродзьдзю ўнітарным прадпрыемствам “Паўночны” на возеры Бараноўскае Віцебскага раёну напрыканцы траўня. Эколягі вызначылі шкоду прыродзе ў памеры 699 базавых велічынь – 125 мільёнаў 820 тысяч рублёў.
Аўтара кнігі па гісторыі Мёраў ня хочуць працаўладкоўваць настаўнікам гісторыі
У Мёрах мясцовыя ўлады адмовіліся працаўладкоўваць настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства актывіста аргкамітэту БХД Сержука Васільева, які ўжо раней выкладаў гэтыя прадметы, і ў якога нядаўна выйшла кніга па гісторыі Мёраў.
Актывісты БХД Віцебшчыны просяць пракуратуру разабрацца з прарасейскімі арганізацыямі
Каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» па Віцебскай вобласьці Тацьцяна Севярынец 27 ліпеня падала ў Віцебскую абласную пракуратуру заяву грамадзян Беларусі па факце дзейнасьці ў рэгіёне прарасейскіх арганізацыяў. Заяву падпісалі жыхары Віцебску, Глыбокага, Воршы, Наваполацку, Віцебскага і Аршанскага раёнаў.
Віцебскія актывісты КХП-БНФ хочуць зладзіць пікеты, каб на іх заклікаць месьцічаў удзельнічаць у «сумленных выбарах»
Дакладна мэта пікетаў, заявы на правядзеньне якіх пададзеныя ў адміністрацыі Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў Віцебску, пазначаная так: «Нагадаць жыхарам г. Віцебску пра іх абавязак – браць удзел у сумленных выбарах, якія адпавядаюць міжнародным стандартам і абавязацельствам Рэспублікі Беларусь, пры якіх уладамі захоўваюцца фундамэнтальныя правы і свабоды беларускіх грамадзян».
Незалежную журналістку Тацьцяну Смоткіну пакаралі штрафам у памеры 25 базавых велічынь
28 ліпеня судзьдзя Глыбоцкага райсуду Людміла Вашчанка прызнала журналістку вінаватай паводле часткі 2 артыкулу 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі) – за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі.
Нявысьветленыя асобы зноў рабілі раскопкі ў лесе ля вёскі Хайсы
Пасьля таго, як Сьледчы камітэт па Віцебскім раёне адмовіўся распачынаць крымінальную справу з нагоды заявы актывістаў грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» пра знойдзеныя ў лесе невядомыя пахаваньні, разрабаваныя марадзёрамі, яе сябры зазналі псыхалягічны і інфармацыйны ціск.