Ігар Аліневіч на волі
Ігар Аліневіч вызвалены і знаходзіцца дома ў Менску. Пра гэта паведаміла яго маці Валянціна Аліневіч.
Аляксандар Лукашэнка памілаваў Мікалая Статкевіча, Ігара Аліневіча, Юрыя Рубцова ды іншых палітвязьняў. Пра гэта паведаміла прэсавая служба кіраўніка краіны.
Хрысьціянскі пленэр прайшоў у Полацку (відэа)
Тэма пленэру: «Беларускія храмы Полацку». Ён адбыўся з 10 па 15 жніўня і быў прысьвечаны памяці Івана Хруцкага – у першыя дні імпрэзы яе ўдзельнікі наведалі магілу слыннага мастака 19 стагодзьдзя ў вёсцы Захаравічы Полацкага раёну.
Старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры: Будаўніцтва Сафійскага сабору ў Віцебску незаконнае
У Віцебску на вуліцы Чэхава можа зьявіцца... Сафійскі сабор. Паводле задумкі, ён будзе выглядаць як сабор у Полацку, пабудаваны ў XI стагодзьдзі. З 24 жніўня па 18 верасьня ў горадзе будзе праходзіць грамадзкае абмеркаваньне гэтага праекту.
Тацьцяна Караткевіч наведала Віцебск (дададзена відэа)
20 жніўня прэтэндэнт у прэзыдэнты ад кааліцыі «Народны рэфэрэндум» Тацьцяна Караткевіч у чарговы раз наведала Віцебск. За некалькі гадзін, праведзеных у горадзе, патэнцыйная кандыдатка пабывала на некалькіх пікетах, дзе зьбіраліся подпісы ў яе падтрымку, паразмаўляла зь мінакамі, сустрэлася з дробнымі прадпрымальнікамі Смаленскага рынку і з задавальненьнем шмат фатаграфавалася са сваімі прыхільнікамі.
Віцебскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу Зьмітра Лупача
19 жніўня судзьдзя Віцебскага абласнога суду Сьвятлана Іванова пакінула ў сіле рашэньне Глыбоцкага райсуду, вынесенае у дачыненьні да журналіста Зьмітра Лупача, якога пакаралі за нібыта незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі.
Віцебскі райвыканкам адмовіўся ад магілы закатаванай нацыстамі партызанскай сям’і
На зварот жыхара вёскі Котава Анатоля Каваленкі з просьбай добраўпарадкаваць закінутую магілу замардаванай партызанскай сям'і чыноўнікі Віцебскага райвыканкаму адказалі, што гэтым павінны займацца сваякі пахаваных за свой кошт.
У Дзень Салідарнасьці актывісты Паставаў падтрымалі палітвязьняў
16 жніўня на вуліцах Паставаў зьявіліся дзясяткі новых налепак у штомесячны Дзень салідарнасьці. На іх намаляваная лічба «16» і лёзунг «Свабоду Беларусі!». Налепкі расклеілі на слупах і дошках аб’яваў.
Пікет Караткевіч у Воршы: затрыманьне ДАІ і прыхільнік „русского мира”
Тацьцяна Караткевіч 17 жніўня правяла сэрыю сустрэч з выбарцамі. Прэтэндэнтка ў прэзыдэнты зьдзяйсьняла паездкі па гарадох усходняй Беларусі. Яна завітала ў Магілёў, Шклоў, а затым у Воршу.
«Людзі плакалі». Віцебскія дачнікі пусьцілі па Дзьвіне сьвечкі - на знак смутку па сваіх хатах пад знос
Віцебскія дачнікі пусьцілі па Заходняй Дзьвіне сьвечкі - на знак смутку па сваіх хатах, якія ўвосень пойдуць пад знос. У трох кілямэтрах ад іх пасёлкаў, разьмешчаных на розных берагах ракі, будуецца ГЭС.