У Віцебскім раёне правялі «спэцапэрацыю», каб актывістка БХД ня стала старастай вёскі
Сельсавет правёў «спэцапэрацыю» па выбарах старасты вёскі Суйкава, каб не дапусьціць да пасады актывістку «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Алену Янушкоўскую, якая дамагаецца таго, каб жыхары вёскі займелі чыстую ваду.
Віцяблянка Антаніна Піванос хацела правесьці акцыі з вышываньнем гербу Ўкраіны. Атрымала забароны
Пэнсіянэрка Антаніна Піванос меркавала зладзіць публічнае вышываньне ўкраінскай сымболікі і адначасна даць людзям праўдзівую інфармацыю пра падзеі ва Ўкраіне. Заявы аб правядзеньні пікетаваньняў дасылала ў адміністрацыі ўсіх трох раёнаў Віцебску, але адусюль атрымала адмовы.
У Віцебску адкрылі новую сынагогу – упершыню за больш як сто гадоў
27 Тышрэя 5778 году паводле габрэйскага календара (або 17 кастрычніка 2017 году паводле грэгарыянскага) у гістарычным цэнтры Віцебску прайшла цырымонія адкрыцьця новай сынагогі, якая атрымала назву «Шацёр Давіда».
У Мёрах ЖКГ плянуе зьнішчыць 51 дрэва
Мёрскі раённы выканаўчы камітэт выносіць на грамадзкае абмеркаваньне праект рашэньня аб выдачы дазволу на выдаленьне аб'ектаў расьліннага сьвету ў сувязі з тым, што дрэвы перашкаджаюць эксплёатацыі аб'ектаў дарожна-транспартнай інфраструктуры гораду Мёры па адрасе вул. Ізварын, раён моста паміж азёрамі.
Ад прадпрымальнікаў Браслава масава вымагаюць грошы за «суботнік»
Пра тое, што дзяржаўныя прадпрыемствы, а таксама прадпрымальнікаў чарговы раз папрасілі перавесьці грошы нібыта на раённы суботнік і добраўпарадкаваньне тэрыторыі, паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на ўласную крыніцу.
Альгерд Бахарэвіч у Віцебску: Пытаньне жаночай роўнасьці вельмі актуальнае
Ці варта беларускім жанчынам забіваць мужчын і захопліваць старажытныя замкі дзеля таго, каб заявіць пра свае правы?.. Падчас літаратурнай імпрэзы з удзелам вядомых беларускіх і нарвэскіх аўтараў гаворка вялася ня толькі пра прыгожае пісьменства, але і пра беларускі сэксізм. Сустрэча прайшла ў віцебскай краме “Князь Вітаўт” 19 кастрычніка.
Жыхары Суража гатовыя “скінуцца” на паліва для “Тытаніка”
Мястэчка Сураж, што ў Віцебскім раёне, падзеленае Дзьвіной практычна напалам. І адзіны від транспарту, які дазваляе месьцічам трапіць з аднаго берагу на другі – гэта паром. Ёсьць яшчэ й катэр, але ён выкарыстоўваецца толькі ўлетку.
Актывізацыя прапаганды “рускага сьвету” вымусіла дэмакратычныя арганізацыі зьвярнуцца да ўладаў
У заяве, накіраванай у Віцебскі аблвыканкам, упраўленьне КДБ па Віцебскай вобласьці і ўпраўленьне ўнутраных спраў, шэраг дэмакратычных арганізацыяў выказалі пратэст супраць актыўнай дзейнасьці прапагандыстаў “рускага сьвету” на тэрыторыі вобласьці.
Канстанцін Смолікаў: Палацу шлюбаў – ня месца ў ахоўнай гістарычнай зоне Віцебску
Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ Канстанцін Смолікаў зьвярнуўся з скаргай да пракурора Віцебску Юрыя Раманоўскага. Скарга скіраваная супраць меркаванага будаўніцтва Палацу ўрачыстых абрадаў у зоне гісторыка-культурнай каштоўнасьці “Былы Ніжні замак гораду Віцебску”.
Віцебчукоў заклікаюць далучыцца да “Талакі салідарнасьці 328”
Акцыя “Талака салідарнасьці 328” мае на мэце падтрымаць несправядліва і жорстка асуджаных паводле артыкулу 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў). Імпрэза адбудзецца ў Менску 19 кастрычніка, але, каб узяць у ёй удзел, ехаць у сталіцу неабавязкова.