Першы перадвыбарчы пікет прайшоў у Віцебску
15 сьнежня першы пікет па зборы подпісаў за вылучэньне чальца аргкамітэту партыі БХД Ірыны Захаравай кандыдаткай у дэпутаты Віцебскага гарадзкога савету па 18-й Чкалаўскай акрузе зладзілі сябры яе ініцыятыўнай групы. Пікет прайшоў на рагу Маскоўскага праспэкту і 2-й Падоўжнай вуліцы.
Віцебск: практычна ўсе ініцыятыўныя групы зарэгістраваныя
14 сьнежня Віцебская гарадзкая выбарчая камісія скончыла прыём заяваў для рэгістрацыі ініцыятыўных групаў для збору подпісаў па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты гарадзкога Савету дэпутатаў. Усяго было пададзена 59 заяваў, зь якіх выбарчая камісія разгледзела 54. Астатнія пяць плянуюць разгледзець 18 сьнежня.
У Полацку прайшла вечарына-сустрэча з Паўлам Севярынцам
Прэзэнтацыя “Беларусаліма” для аўтара была ня першай, але ў Полацку сталася для яго падзеяй асаблівай. Пра гэта сказаў 12 сьнежня на сустрэчы з палачанамі сам Павал Севярынец.
За сьпевы і пропаведзі. У Лепелі жорстка затрымліваюць і штрафуюць баптыстаў
Вернікі міжнароднага саюзу цэркваў эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў (МСЦ ЭХБ) у Лепелі церпяць апошнім часам моцны ўціск і перасьлед з боку мясцовых уладаў. Прапаведнікаў затрымліваюць за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП РБ) і караюць штрафамі. Баптысты адступаць не зьбіраюцца.
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч паабяцаў малітоўна падтрымаць пратэстантаў зь Лепеля
Падчас перадкаляднай прэс-канфэрэнцыі, якая прайшла 14 сьнежня ў катэдральным касьцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску, журналісты закранулі тэму хрысьціянскай салідарнасьці. Гаворка вялася пра лепельскіх баптыстаў, якія апошнім часам падвяргаюцца моцнаму перасьледу з боку мясцовых уладаў. Біскуп паабяцаў малітоўную падтрымку.
Намер рабочых страйкаваць прыносіць посьпех і страты
У Віцебскім абласным судзе 12 сьнежня вынесенае вызначэньне, згодна зь якім рабочым заводу ААТ «Полацак-Шкловалакно» адмоўлена ў разглядзе ў Вярхоўным судзе законнасьці іх страйку. Прычынай адмовы, на думку суду, сталі прапушчаныя тэрміны абскарджаньня рашэньня Віцебскага абласнога суду і нявыплата судовай пошліны.
Уладзімер Папковіч у віцебскім “Эўраклюбе”: Праўду пісаць няпроста
Вядомы віцебскі паэт і перакладчык Уладзімер Папковіч прэзэнтаваў у “Эўрапейскім клюбе” сваю новую кнігу вершаў “На шляху лёсу”. Сустрэча з пісьменьнікам вылілася ў шчырую размову пра лёсы людзей, уплеценыя ў лёс Айчыны. Гаворка вялася пра мову, кнігі, каханьне і… страх.
Дзень правоў чалавека ў Віцебску: дыскусія сярод журналістаў
10 сьнежня, у 69-ю гадавіну прыняцьця Генэральнай асамблеяй ААН Сусьветнай дэклярацыі правоў чалавека, у Віцебску распачаўся двухдзённы сэмінар, прысьвечаны бясьпецы журналістаў. Удзельнікі сэмінару – прадстаўнікі ня толькі абласнога цэнтру, але і Аршаншчыны, Полацку, Гарадка – у такі дзень не маглі не закрануць тэму парушэньня правоў чалавека на Беларусі.
“А сьвятло вечнае няхай ім сьвеціць”. У “расстрэльным” лесе пад Хайсамі асьвяцілі крыжы
У Вераб’ёвым лесе пад Хайсамі (Віцебскі раён) 9 сьнежня былі асьвечаныя крыжы, усталяваныя ў памяць бязьвінных ахвяраў, расстраляных на гэтым месцы ў 1937-1941 гадах катамі НКВД. Крыжы асьвяціў пробашч віцебскай парафіі сьвятога Антонія ксёндз Вячаслаў Барок.
На кіраўніка ініцыятывы “Хайсы” складзены пратакол аб правапарушэньні
7 сьнежня кіраўніца аддзелу ЖКГ Віцебскага раёну Кацярына Воінава склала пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні грамадзянінам Янам Дзяржаўцавым. Паводле пратаколу, актывіст парушыў правілы пахаваньня чалавечых парэшткаў, бо зьдзейсьніў пахаваньне ў месцы, не прызначаным для гэтага. Цяпер яго чакае суд.