Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргі незалежных журналістаў
31 студзеня Віцебскім абласным судом разглядаліся адразу дзьве скаргі незалежных журналістаў – Тацяны Смоткінай і Зьмітра Лупача. У выніку разгляду рашэньні раённых судоў, якія падверглі журналістаў штрафам, пакінутыя бязь зьменаў.
У Воршы забаранілі канцэрт Сержука Доўгушава
Сяржук Доўгушаў і Аляксандар Ясінскі на люты расплянавалі тур па Беларусі з прэзентацыяй альбому “Дарогі”. Аднак у Воршы канцэрт адмяняюць ужо трэці раз.
Праваабаронцы нагадалі жыхарам Віцебскага рэгіёну пра падзеі Вясны-2017
У інтэрнэце зьявілася публікацыя «Шэрая кніга. Віцебская вясна – 2017. Вулічныя акцыі». На 78-мі старонках кнігі праваабаронцы рэгіёну нагадваюць чытачам пра тое, як праходзілі акцыі пратэсту ўвесну 2017 году, дзякуючы якім фактычна быў скасаваны «дармаедзкі» дэкрэт № 3, як улады спрабавалі перашкодзіць грамадзянам рэалізоўваць іх права на мірныя сходы, як яны чынілі рэпрэсіі супраць удзельнікаў гэтых сходаў і назіральнікаў за імі.
Улады мяркуюць у 2018 годзе спагнаць з грамадзянаў 1,8 млн. рублёў штрафаў у гарадзкі бюджэт
Згодна з апублікаваным 30 студзеня рашэньнем Віцебскага гарсавету “Аб бюджэце горада Віцебска на 2018 год”, улады плянуюць папоўніць сёлета гарадзкі бюджэт за кошт штрафаў на суму 1 млн. 829 тысяч рублёў. Гэта больш за 920 тыс. даляраў.
Сядзельцы папраўчай калёніі «Віцьба-3» масава атруціліся бруднай вадою?
«Тэрміновая навіна... Сёньня мне патэлефанаваў Алан з ПК №3 (Віцебск). Алан знаходзіўся ў шпіталі з чацьвярга 4 дні, ён вярнуўся сёньня. Ён сказаў, што шмат вязьняў ужылі вельмі сур'ёзную атруту, бо вада ў калёніі забруджаная», – напісала 29 студзеня ў Фэйсбуку Магдалена Валінска, грамадзянская жонка грамадзяніна Вялікай Брытаніі Алана Сьміта, які ўтрымліваецца ў папраўчай калёніі № 3.
«У Беларусі не існуе абсалютнай манархіі»
Пра гэта паведаміў Андрэй Ляховіч – палітоляг і кіраўнік Цэнтру палітычнай адукацыі падчас сустрэчы, якая прайшла ў віцебскім «Эўрапейскім клюбе» 26 студзеня. Дыскусія была прысьвечаная пытаньням унутранай ды зьнешняй палітыкі і эканомікі Беларусі, а таксама стасункам краіны з Расеяй і Эўразьвязам.
Алена Янушкоўская: Хачу, каб людзі навучыліся аб’ядноўвацца і адстойваць свае правы
Па выніках першага этапу выбарчай кампаніі грамадзкая актывістка зь вёскі Суйкава Віцебскага раёну Алена Янушкоўская была зарэгістраваная кандыдатам у дэпутаты Віцебскага абласнога і Віцебскага раённага саветаў дэпутатаў. Хацела стаць яшчэ кандыдатам у дэпутаты роднага Заронаўскага сельскага савету, але не атрымалася.
Кожны дзень у Віцебскай вобласьці зьдзяйсьняецца карупцыйнае злачынства
Больш за 380 карупцыйных злачынстваў было выяўлена ў Віцебскай вобласьці за 2017 год. Такая лічба была агучаная на паседжаньні калегіі пракуратуры Віцебскай вобласьці з удзелам намесьніка генэральнага пракурора Аляксандра Дубава.
Невядомыя падпалілі машыну віцебскага відэаблогера, які расказваў пра парушэньні на СТА
Белы Volkswagen Passat CC загарэўся апоўначы 26 студзеня. Праз колькі дзён у сеціве зьявіліся зьвесткі, што машына належыць відэаблогеру Яўгену Куляшову – аўтару праекту пра выкрыцьцё парушэньняў на СТА.
Віцябчанка, апраўданая па справе пра хатнія роды, будзе патрабаваць кампэнсацыю за арышт
У Віцебскім абласным судзе 25 студзеня завяршыўся паўторны разгляд крымінальнай справы Вольгі Сьцяпанавай, раней асуджанай за сьмерць дзіцяці падчас хатніх родаў. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме. Судзьдзя абласнога суду Галіна Бондал абвясьціла вырак, у якім Вольгу Сьцяпанаву прызналі невінаватай у сувязі з адсутнасьцю злачынства.