Таццяна Туравец не згадзілася на замену адваката – перапынак у працэсе
24 траўня ў судзе Віцебскага раёну мусілі працягнуцца слуханні ў справе жыхаркі пасёлку Ноўка Віцебскага раёну Таццяны Туравец, абвінавачанай паводле артыкулу 364 КК («Гвалт або пагроза ўчынення гвалту да супрацоўнікаў МУС»). Аднак праз 5 хвілін пасля пачатку паседжання ў працэсе абвясцілі чарговы перапынак.
Пракуратура і СК не змаглі знайсці арганізатараў телеграм-зліваў у справе Баразны
Праваахоўныя органы не змаглі знайсці вінаватых у зʼяўленні пакаяннага відэазвароту актывіста з Віцебску Алега Баразны на телеграм-канале «Наши сливы». Пра адмоўны вынік сваіх намаганняў яны паведамілі праваабаронцу Паўлу Левінаву.
Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў скаргу журналіста з Глыбокага
Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў пад нумарам 3306 скаргу журналіста Змітра Лупача з Глыбокага. Журналіст настойвае на тым, што беларуская дзяржава парушыла патрабаванне арт. 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах – то бок крытычна абмежавала яму магчымасці свабодна выказваць прафесійнае меркаванне.
Лізавета Кірыенка – на волі. Адбыла 25 сутак за кратамі – за лампадкі ля царквы і фота пад мостам
21 траўня з віцебскага ізалятару часовага ўтрымання (ІЧУ) выйшла на волю 23-гадовая Лізавета Кірыенка, якая працуе выхавальніцай у дзіцячым садку. Лізавету павінны былі вызваліць яшчэ 6 траўня, але незадоўга да заканчэння тэрміну на яе завялі новую адміністрацыйную справу – суд дадаў ёй яшчэ 15 сутак арышту. Агулам за кратамі яна правяла 25 дзён.
Зняважыў Лукашэнку. У Віцебску завялі крымінальную справу па артыкуле 368 КК
У Віцебску распачалі крымінальную справу за зняважлівы каментар у сацыяльных сетках на адрас Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК). Яго нібыта зрабіў 39-гадовы жыхар абласнога цэнтру. Мужчыне пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкаму.
З віцебскага ІЧУ вызвалілі наваполацкіх актывістаў, затрыманых 17 траўня
20 траўня з ізалятару часовага ўтрымання ў Віцебску вызвалілі Алену Радзькову, Наталлю Рэфенкулаву, Аляксандра Шэлепня. Яны былі затрыманыя ў Полацку і Наваполацку на 72 гадзіны як падазраваныя ў крымінальнай справе па арт. 341 КК («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці») і этапаваныя ў Віцебск. Пазней на волю павінен быў выйсці Артур Сінега.
Докшыцкі суд спыніў справу журналіста Змітра Лупача за «Леніна ў цэлафане»
Суддзя Докшыцкага раённага суду Дзяніс Корсак 18 траўня спыніў адміністрацыйную справу журналіста-фрылансера з Глыбокага Змітра Лупача. Яго вінавацілі ў парушэнні Закона аб СМІ і хацелі прыцягнуць да адказнасці паводле арт. 23.5 КаАП («Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»), паведамляе служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў.
У Віцебску распачалі крымінальную справу за абразу пракурора
Пракуратура гораду Віцебску распачала крымінальную справу за публічную абразу пракурорскага работніка ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Гэтыя дзеянні кваліфікаваныя паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»), паведамляе служба інфармацыі пракуратуры віцебскай вобласці.
У Наваполацку затрымалі Алену Радзькову і Артура Сінегу
17 траўня ў Наваполацку былі затрыманыя каля 10 актывістаў, у тым ліку давераная асоба Святланы Ціханоўскай на прэзідэнцкіх выбарах 2020 году Алена Радзькова і актывіст Артур Сінега. Паводле крыніцы, якая пацвердзіла факт затрымання, актывісты дагэтуль застаюцца пад вартай.
Што адказаў гарвыканкам на прапанову назваў вуліц у Чаромушках
На петыцыю, з прапановай назваць новыя вуліцы гораду ў гонар вядомых віцяблян, прыйшоў адказ. Начальнік аддзелу архітэктуры Віцебскага гарвыканкаму паведаміў, што аналізаваць грамадскую думку не ў яго кампетэнцыі. Прапановы будуць накіраваныя ў гарсавет.