Пачаўся працэс над віцяблянінам Сяргеем Думавам. Яму пагражае да 15 гадоў калоніі
13 жніўня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску пачаўся судовы працэс над 35-гадовым віцяблянінам Сяргеем Думавам. Супраць яго выставілі абвінавачанні ў трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Паводле ч. 1 арт. 293 («Арганізацыя масавых беспарадкаў) Думаве пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Яго таксама вінавацяць у падрыхтоўцы да злачынства (ч. 1 арт. 13 КК), у навучанні для ўдзелу ў масавых беспарадках (ч.3 арт. 293 КК), у апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці ( арт. 341 КК).
«Люцыфер у абліччы чалавека!» За абразу Лукашэнкі віцябляніна асудзілі на паўтара года калоніі
Віцяблянін Юры Серабро быў прызнаны вінаватым у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч. 1 арт. 368 КК РБ). За невялікі каментар у «Інстаграм», у якім мужчына параўнаў Лукашэнку з Люцыферам, суддзя Сняжана Кіндзеева асудзіла яго на 1 год і 6 месяцаў калоніі. Серабро ўзялі пад варту проста ў зале суду. Увесь працэс, не лічачы перапынку, доўжыўся ўсяго 40 хвілін.
Праваабаронцы лічаць, што пісаць лісты вязням вельмі важна
Калонія, турма — гэта тое месца, дзе не кожны, хто там сядзіць, — вінаваты. Людзі часта сутыкаюцца з неапраўданай жорсткасцю пакарання. Таму падтрымка з волі ім вельмі патрэбная, яны павінны ведаць, што іх чакаюць на волі. Але перад людзьмі часта ўзнікаюць пытанні: "А як пісаць, а пра што пісаць?"
Віцябляніна Серабро судзяць за абразу Лукашэнкі. Пракурор просіць два гады калоніі
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 13 жніўня пачалі разглядаць крымінальную справу паводле ч.1 арт. 368 («Публічная абраза прэзідэнта РБ»). 41-гадовага Юрыя Серабро абвінавачваюць у тым, што 1 сакавіка ў «Інстаграм» ён размясціў абразлівы каментар на адрас Аляксандра Лукашэнкі. Пракурор папрасіў 2 гады калоніі. Рашэнне мусіць прыняць суддзя Сняжана Кіндзеева. Сам абвінавачаны адмовіўся ад адваката і прызнаў віну ў поўным аб'ёме.
Мужчыну асудзілі на 1,5 года калоніі за гвалт над міліцыянтамі: ніякай палітыкі – алкаголь
12 жніўня суд Першамайскага раёну Віцебску вынес судовае рашэнне ў справе беспрацоўнага віцябляніна Аляксандра Ш., абвінавачанага паводле арт. 364 КК («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў альбо з помсты за выкананне службовай дзейнасці»). Суддзя Міхаіл Юрчанка задаволіў просьбу пракуратуры і асудзіў абвінавачанага на паўтара года пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Афіцыйна: на Віцебшчыне ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя за год не змяніўся
Паводле афіцыйных звестак, узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Віцебскай вобласці на 1 жніўня 2021 году склаў 0,3% і ў параўнанні з 1 жніўня 2020 году не змяніўся. Зніжэнне ўзроўню зарэгістраванага беспрацоўя адзначаецца ў 10 раёнах, а таксама ў Віцебску і Наваполацку.
Палітвязень Ігар Банцэр змешчаны ў штрафны ізалятар
Некалькі віцебскіх тэлеграм-каналаў паведамілі пра тое, што на гарадзенскага музыку і грамадзянскага актывіста Ігара Банцэра, які адбывае крымінальнае пакаранне ў віцебскай папраўчай установе адкрытага тыпу №9, адміністрацыяй установы складзены другі пратакол аб парушэнні рэжыму знаходжання.
Віцебскі абласны суд вынес прысуд за распальванне сацыяльнай варожасці
У апошнія тыдні віцебскімі судамі былі вынесеныя абвінаваўчыя прысуды ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэставых падзей 2020 і 2021 гадоў. Два з паловай гады калоніі прысудзілі дзісненцу Аляксею Каршуну (ч.1 арт. 130 КК).
Ліквідуюць віцебскую «Прастору» – цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў
Ад 14 ліпеня 2021 году ўлады распачалі ліквідацыю культурна-асветніцкай установы «Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора». Гэтае грамадскае аб'яднанне было зарэгістраванае ў якасці юрыдычнай асобы ў студзені 2016 году ў Віцебскім раёне. Называецца і прычына закрыцця ўстановы: «Неажыццяўленне камерцыйнай арганізацыяй прадпрымальніцкай дзейнасці на працягу дваццаці чатырох месяцаў запар».
Што вядома пра калонію, куды адправілі Бабарыку адбываць пакаранне
Ужо месяц, як экс-лідара прэзідэнцкай гонкі Віктара Бабарыку адправілі ў папраўчую калонію №1 у Наваполацк. Там ён пачаў адбываць свой 14-гадовы тэрмін. Апроч Бабарыкі ў калоніі №1 цяпер адбываюць пакаранне 24 палітвязні, сярод якіх былы вайсковец Дзяніс Урад і блогер Аляксандр Кабанаў.