За абразу работнікаў міліцыі, вайскоўца і прэзідэнта суд адправіў віцебскага прадпрымальніка на 2 гады ў калонію
4 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска скончыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 39-гадовага жыхара Віцебска дырэктара ПУП Аляксандра Міхайлава. Суддзя Сяргей Будрэвіч прызнаў падсуднага вінаватым у пагрозе ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі (арт. 366 КК РБ), абразе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (арт. 368) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады з адбываннем пакарання ў калоніі з агульным рэжымам.
Машыністу з Оршы далі 2,5 гады «хіміі» за каментар пад фота ДАІшніка ў сацсетках
2 лютага суд Аршанскага раёна і горада Оршы разгледзеў справу Арцёма Ляшнеўскага, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства па артыкуле 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады». У віну 37-гадоваму мужчыне ставілі тое, што ў адной з сацсетак ён пакінуў абразлівы каментар у адрас гродзенскага ДАІшніка Вайцяшонка.
Ці будуць сябры Віцебскага Чырвонага Крыжа ўдзельнічаць у падліку галасоў на маючым адбыцца рэферэндуме, высветліцца ў бліжэйшы час
03 лютага Віцебская абласная арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа падвяла вынікі працы за мінулы год, а таксама спланавала работу арганізацыі на бягучы год, у тым ліку вызначыла сваю пазіцыю па ўдзелу ў палітычным жыцці рэгіёна. З вялікай упэўненасцю можна сказаць, што работнікі і валанцёры арганізацыі паўдзельнічаюць у лютаўскім рэферэндуме ў якасці сябраў тэрытарыяльных і ўчастковых камісій.
Праваабаронцы прызналі палітвязнем віцебскага прадпрымальніка Алега Дзмітрачэнку
Беларускія праваабарончыя арганізаціі 3 лютага зрабілі заяву пра прызнанні палітвязнямі 15 зняволеных па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса краіны. Сярод прызнаных лічыцца і прадпрымальнік з Віцебску Алег Дзмітрачэнка.
Палітзняволены Віктар Бабарыка паскардзіўся ў Камітэт па правах чалавека
Прадстаўнікі палітзняволенага экс-прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі, якога асудзілі да 14 гадоў калоніі, ад яго імя накіравалі ў Камітэт ААН па правах чалавека індывідуальнае паведамленне. У хуткім часе, паведамленне атрымае рэгістрацыйны нумар і Камітэт пачне ліставанне с дзяржаўнымі органамі Беларусі. Палітвязень Бабарыка віну не прызнаў і адбывае паказанне ў ПК №1 Наваполацка.
У Віцебскай вобласці суды працягваюць прымаць рашэнні па прызнанні матэрыялаў ТГ экстрэмісцкімі
За студзень 2022 года судамі Віцебскай вобласці было прынята 13 пастаноў аб прылічэнні камунікацыйных рэсурсаў да распаўсюджвальнікаў экстрэмісцкага кантэнту. Адзін з іх сапраўды вёў прапаганду экстрэмізму, а астатнія 12 былі звязаныя з пратэстнай актыўнасцю, якая ўзнікла па прычыне фальсіфікацыі ўладамі вынікаў галасавання падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Віцебскі абласны суд адмовіў палітвязню Жалязоўскаму ў змякчэнні прысуду
1 лютага 2022 года суддзя Віцебскага абласнога суда Наталля Рошчына разгледзела апеляцыйную скаргу палітвязня Аляксандра Жалязоўскага. Такім чынам, палітвязню ў хуткім часе давядзецца адправіцца на 3 гады адбываць пакаранне ва ўстанове адкрытага тыпу.
«Віцебскаблмаёмасць» рапартуе аб высокіх тэмпах продажу дзяржаўных аб'ектаў нерухомасці
Усяго за студзень 2022 году прададзена 11 аб'ектаў на суму больш за 500 тысяч рублёў, з іх на аўкцыёнах з пачатковай цаной у памеры 1 базавай велічыні – 9 абʼектаў. Усяго ж сёлета да продажу на аўкцыёне, арганізаваным камітэтам, запланавана больш за 340 абʼектаў рэспубліканскай і камунальнай уласнасці, якія не выкарыстоўваюцца. З іх больш за 150 будуць выстаўлены ўпершыню.
Улады Віцебскай вобласці вызначылі колькасць і межы ўчасткаў для галасавання на «рэферэндуме»
Раённыя выканаўчыя камітэты Віцебскай вобласці завяршылі вызначэнне межаў выбарчых участкаў. Згодна з дадзенымі, галасаванне будуць весціся на больш за 700 участкаў для галасавання, у тым ліку на двух дзясятках участках, размешчаных у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, арганізацыях аховы здароўя і вайсковых частках. Правам прагаласаваць могуць скарыстацца 840 тыс. грамадзян вобласці.
Практычныя парады для тых, хто жадае пабрацца шлюбам з палітвязнем
Жыццё працягваецца і ў месцах адбывання пакарання. ПЦ “Вясна”, публікуе матэрыял, у якім падае алгарытм дзеянняў для тых, хто хоча пабрацца шлюбам са зняволенымі, якія знаходзяцца ў СІЗА ці адбываюць пакаранне ў калоніі. Разбярэмся, як гэта можна зрабіць у практычным плане і без парушэння дзейнага беларускага заканадаўства.