Праваабаронцы прызналі палітвязнем віцебскага прадпрымальніка Алега Дзмітрачэнку
Беларускія праваабарончыя арганізаціі 3 лютага зрабілі заяву пра прызнанні палітвязнямі 15 зняволеных па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса краіны. Сярод прызнаных лічыцца і прадпрымальнік з Віцебску Алег Дзмітрачэнка.
«Адзін з мр…яў». Паўтара года «хіміі» – за тры словы на адрас былога віцебскага чыноўніка Сяргея Сташэўскага
26 лістапада суд Першамайскага раёну Віцебску завяршыў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні 45-гадовага прадпрымальніка Алега Дзмітрачэнкі. Суд прызнаў мужчыну вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і прыгаварыў да аднаго года і шасці месяцаў абмежавання волі («хімія»). Прысуд агучыў суддзя Міхаіл Юрчанка. Пракуратура прасіла суд пакараць Дзмітрачэнку двума з паловай гадамі абмежавання волі.
45-гадовага прадпрымальніка судзяць за абразу Сяргея Сташэўскага, які прымушаў падрабляць пратаколы
25 лістапада суд Першамайскага раёну Віцебску пачаў разглядаць справу, заведзеную на 45-гадовага прадпрымальніка Алега Дзмітрачэнку. Паводле арт. 369 КК мужчыну абвінавачваюць у абразе былога старшыні адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску Сяргея Сташэўскага пры выкананні ім службовых абавязкаў. Пацярпелы Сташэўскі ў сувязі са службовымі акалічнасцямі на судовае паседжанне не з’явіўся. Суд прыняў рашэнне разглядаць справу без яго.