Паводле следства, 28-гадовая жыхарка пасёлку Ветрына публікавала ў Тэлеграм-каналах абразлівыя выказванні на адрас Аляксандра Лукашэнкі – у 2020-м і ў 2021-м годзе. Пракурорка Вольга Коласава заявіла, што падсудная рабіла гэта дзеля выказвання сваіх апазіцыйных поглядаў, якіх не змяніла, нягледзячы на ранейшыя судовыя спагнанні.

У Наваполацкім судзе прайшоў судовы працэс над Максімам Пазняковым, старшынём Беларускага Незалежнага прафсаюзу. Суд прызнаў яго вінаватым у незаконным пікетаванні за «аватаркі» у Фэйсбуку, на якіх быў жоўта-блакітны сцяг і лозунг «За незалежнасць».

Паводле тэлеграм-канала «Стачка Нафтана», Максіма Пазнякова затрымалі ранкам 17 траўня каля дзіцячага садку, куды лідар недзяржаўнага прафсаюзу адводзіў сваіх дзяцей. Затрыманне праводзілі людзі ў цывільным, якія пад’ехалі на аўтамабілі без апазнавальных знакаў.

За першыя 4 месяцы 2022 года судамі Віцебскай вобласці прызнаны 36 інфармацыйных рэсурсаў, якія распаўсюджваюць экстрэмісцкія матэрыялы. У рэпрэсіях супраць свабоды распаўсюджвання інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт прынялі ўдзел суддзі 16 раённых судоў рэгіёна. У параўнанні з папярэднім годам, дынаміка прызнання матэрыялаў экстрэмісцкімі павялічылася ў паўтара раза.

Віцяблянін Андрэй распавёў пра беларускія прыгоды ягонага «Volkswagen Т3», пераўтворанага ў «Жывемабіль» падчас пратэстаў 2020 года, а таксама пра новы праект – «Славамабіль» для падтрымання ўцекачоў ад вайны ва Украіне.

Журналістка Таццяна Мацвеева пачала актыўна карыстацца беларускай мовай год таму. «Гэта была мая мара, да якой я ішла шмат год». Журналістка падзялілася сваім досведам з праектам «1906».

Пагутарылі з мужам палітзьняволенай Яны Пінчук Мікітам Сафронавым пра яе самаадчуваньне, пра тое, як да яе ставяцца ў расейскім СІЗА і чаго чакаць далей у ейнай справе. Пра гэта піша “Радыё Свабода”.

Віцебскія грамадзянскія актывісты арганізавалі збор подпісаў пад петыцыяй, у якой звярнуліся да мясцовых уладаў з мэтай прыцягнуць групу грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці за праведзены 9 траўня мітынг ля консульства Латвіі ў Віцебску. Ініцыятары збору подпісаў лічаць, што праведзенае масавае мерапрыемства было праведзена з парушэннем дзейнага заканадаўства. Тэкст петыцыі знаходзіцца па адрасе: https://petitions.by/petitions/5321?tg_rhash=6e215c64af727e

У судзе Полацка і Полацкага раёну вынесены прысуд Андрэю Патрэбку, жыхару пасёлка Фарынава, што ў Полацкім раёне. Суддзя Віктар Баліка прызнаў яго вінаватым паводле ч.1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу – за шматразовыя абразы на адрас Аляксандра Лукашэнкі ў сацыяльных сетках.

16 траўня ў Віцебску некалькі чалавек ва ўзросце 30-35 гадоў замацавалі на плоце латышскага консульства банэр з выявай помніка савецкім салдатам, які плануюць знесці ў Рызе. Пасля запалілі знічкі на ходніках, расклалі кветкі, а таксама пачалі раздаваць кветкі мінакам, каб тыя дзейнічалі па іхным прыкладзе.