Паводле заявы пракуратуры суд Браслаўскага раёна прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” Telegram-канал “Беларускі летнік у ЗША. Гэты інтэрнэт-рэсурс уклбчылі ў Рэспубліканскі спіс экстрмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністрэрства інфармацыі. Што яшчэ трапіла ў гэты спіс цягам апошняга тыдня?

Нагадаем, РАУС Кастрычніцкага раёна Віцебска размяшчаўся на вуліцы Суворава цягам 25 гадоў, а ў 2021 годзе пераехаў у новы будынак, адмыслова ўзведзены для міліцыянтаў на вуліцы Церашковай. Спачатку будынкі па адрасе вул. Суворава, 30 прапаноўвалі ўзяць у арэнду, але такіх ахвотных не зайшліся. Тады іх выставілі на продаж. За 3,3 мільёны рублёў цэлы комплекс з 7-мі адны- і двухпавярховых будынкаў набыў івестар – ураджэнец Віцебска.

У лясгас на працу накіравалі школьнікаў 8-9 класаў. Іх абавязкам стала праполка пасадак маладых елачак: занятак нялёгкі, ды яшчэ пры гарачыні 27-30 градусаў. Пры гэтым ваду дзецям падвозілі нерэгулярна. Але падлеткі стараліся: іх не адштурхнула нават тое, што замест абяцаных тысячы рублёў у дамове была іншая сума – усяго 339 рублёў за ўчастак. У выніку школьнікі атрымалі ў тры разы меней.

Адбылося гэта падчас фестывалю “Славянскі базар”, які традыцыйна праходзіць пад лозунгам "Ад мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". У расійскага  шансон-спевака Дзяніса Майданава ў межах фестывалю быў арганізаваны канцэрт. Майданаў падкаціў на БМП і з яе праспяваў адзін са сваіх хітоў «Нічего не жаль».

Адзін з іх – таленавіты спартовец, другі з дзяцінства праяўляў вялікія здольнасці да вучобы. Віцебскі абласны суд прызнаў абодвух  вінаватымі паводле чч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага Кодэкса і асудзіў да “хатняй хіміі”. Судзімасць істотна адаб’ецца на жыццёвых перспектывах маладых людзей.

Тут пачаў працаваць так званы вайскова-патрыятычны летнік пад назвай «Пограничник». Ён арганізаваны для школьнікаў з Полацка, Наваполацка і гарадскога пасёлка Ветрына упраўленнем Полацкага памежнага атрада. Два тыдні падлеткаў будуць навучаць прыемам рукапашнага бою і навыкам валодання зброяй, час будзе адведзены і на страявую падрыхтоўку.

 Ігара Брыло асудзілі па знакамітай “малочнай справе”, якая пачалася ў лістападзе 2023 года. Суд пачаўся толькі ў верасні 2025‑га і скончыўся тры месяцы таму. Як стала вядома «Нашай Ніве», Ігар Брыло атрымаў 12 гадоў пазбаўлення волі — столькі і прасіў пракурор. Але мала хто з топ-чыноўнікаў цалкам дасіджвае свой тэрмін. У лукашэнкаўскай сістэме распаўсюджана практыка вызваляць іх датэрмінова і адпраўляць кіраваць гаспадаркамі.

Кніга пад назвай «І гэта ўсё ў табе» выдана ў выдавецтве “Камунікат” у Беластоку. Над тэкстамі палітык працаваў пераважна ў 2023 годзе ў ШІЗА, пасля выхаду з ізалятара ён запісаў іх. Але перад вызваленнем рукапісы адабралі. Мікалай Статкевіч аднавіў іх па памяці. Гэта разважанні пра тое, «як людзі робяць маральны выбар у складаных сітуацыях, як яны робяцца героямі ці здраднікамі, як ператвараюцца ў падонкаў ці застаюцца сумленнымі людзьмі?” – так напісаў аўтар пра сваю кнігу ва ўласным Тэлеграм-канале.

Частка жыхароў Андзіжанскай вобласці Узбекістана, якія прыехалі на заробкі ў Беларусь, засталіся незадаволеныя прапанаванымі на месцы заробкамі. Яны запісалі відэазварот да ўладаў Андзіжана, у якім апісалі сітуацыю. Да вырашэння праблемы падключылася агенцыя па знешняй міграцыі. Беларускія прапагандысты навыперадкі кінуліся вінавацьць саміх працоўных мігрантаў - маўляў, пра ўмовы працы і аплаты яны ведалі загадзя.

Учора ў Ігара Станкевіча, вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій на Аршаншчыне, прайшоў ператрус у яго мінскай кватэры. Ператрус праводзілі 5-6 чалавек, сярод якіх - супрацоўнікі КДБ. У знаёмых Станкевіча распытвалі пра ініцыятыву “Нацыя лідараў”, якая ладзіць анлайн курсы па розных нактірунках – ад грамадскага актывізму да складання ўласнага радаводу.