Віцебскім школьнікам першыя пашпарты ўручыў пракурор
Сёлета выдача пашпартоў 14-гадовым падлеткам прымеркавана да Дня Канстытуцыі і ладзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы. Праўда, на такія святочныя імпрэзы трапляюць не ўсе, а «лепшыя з лепшых», паводле высноваў школьных настаўнікаў. А вось лакацыі, абраныя для правядзення ўрачыстасцяў, часам уражваюць. Прыкладам, некаторым маладым віцяблянам пашпарты вырашылі ўручыць у абласной пракуратуры. Атрымалася не столькі віншаванне маладых людзей са значнай вехай у жыцці, колькі папярэджанне, што дзяржава сочыць за кожным іхным крокам.
Былы палітвязень Уладзіслаў Макавецкі расказаў пра «Воўчыя норы» і сустрэчы з мастаком Алесем Пушкіным
Разьбяр па дрэве і былы палітвязень жыхар Віцебску Ўладзіслаў Макавецкі цалкам адбыў двухгадовае «пакаранне» ў івацэвіцкай калоніі. У «Воўчых норах» сябраваў з Паўлам Юхневічам і Алесем Пушкіным. Адтуль даслаў сваёй жонцы малюнак зеленавокага коціка-сфінкса ў турэмнай робе на фоне трох зорак у акенцы за кратамі. Праз год «Котэк Друша» трапіў на афішу выставы карцін рэпрэсаваных мастакоў, якая адкрыецца ў Варшаве 17 сакавіка. Размаўляем з Уладзіславам Макавецкім пра ката Друшу, Алеся Пушкіна і Беларусь на раздарожжы. Пра гэта піша “БелСат”.
У Глыбокім затрымалі фітнес-трэнера і бодзібілдара Аляксандра Шарабайку
Аляксандра Шарабайку затрымалі 13 сакавіка і прысудзілі 10 сутак арышту. Падчас затрымання ў фітнес-трэнера і ягонай жонкі сілавікі забралі тэлефоны.
Віцебчука арыштавалі за пікет пад лозунгам "Слава Украіне"
У лютым у Віцебску па даносу "неабыякавага грамадзяніна" затрымалі мясцовага жыхара Антона — нібыта ён выкрыкваў "неанацысцкія лозунгі".
У Гарадку затрымалі грамадскага актывіста Леаніда Гаравога
15 сакавіка сілавікі правялі дома ў спадара Гаравога ператрус, потым завезлі ў пастарунак, дзе склалі адміністрацыйны пратакол паводле ч.2 арт.19.11. Актывіста, сябра ЦРК БСДП, вінавацяць у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў праз сацыяльныя сеткі.
«Экстрэмісцкай» прызналі яшчэ й старонку ў ВК Ігара Палынскага
Адпаведнае рашэнне 14 сакавіка прыняў суд Маладзечанскага раёну. 9 сакавіка той жа суд прызнаў экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй відэаролік да песні «Чэрці», размешчаны на YouTube.com. Аўтарам тэксту і музыкі таксама з’яўляецца Ігар Палынскі – жыхар Полацку, які ў 2019 годзе пераехаў у Маладзечна, а цяпер знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. Летась Маладзечанскі раённы суд прызнаў экстрэмісцкім матэрыялам артыкул пра выхад відэакліпа да песні «Чэрці», надрукаваны мясцовай недзяржаўнай «Рэгіянальнай газеце».
Полацкага актывіста СПБ Віктара Стукава асудзілі на 15 сутак
Суд адбыўся 15 сакавіка, у той самы дзень з-пад арышту выйшла на волю жонка актывіста Святлана Стукава. Яе звінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў за наяўнасць падпіска на BySol у Фэйсбуку, і жанчына 15 сутак адбыла за кратамі. Цяпер суддзя Сяргей Бясецкі паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП асудзіў да 15 сутак арышту і Віктара Стукава. Сямейную пару судзілі ў судзе Полацку і Полацкага раёну.
Віцебскія ўлады зацягваюць рамонт агароджаў моста, ігнаруючы патрабаванні гараджан
Віцебскія гарадскія актывісты з петыцыяй звярнуліся да кіраўніцтва горада і ў пракуратуру з просьбай да выканаць замену перыльнай агароджы моста ім. Блахіна ў г. Віцебску. На думку жыхароў агароджу падвергнулася карозіі, таму яго эксплуатацыя стала траўманебяспечнай і патэнцыйна здольнай прывесці да тэхнагеннай катастрофы.
Жыхару Сянно суд прызначыў "хатнюю хімію" за здзек над дзяржаўным сцягам
Па рашэнні старшыні суда Сенненскага раёна суддзі Іны Досавай, лабарант аднаго прадпрыемстваў Сянно за здзек над дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь (арт.370 КК Рэспублікі Беларусь) быў пакараны абмежаваннем волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Прысуд быў агучаны 25 студзеня і ўступіў у сілу.
Відэакліп на песню полацкага гурта Sumarok прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам
У адпаведным спісе МУС з’явілася згадка пра тое, што 9 сакавіка суд Маладзечанскага раёну прызнаў экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй відэаролік да песні «Чэрці», размешчаны на YouTube.com. Год таму, 24 лютага, суд Маладзечанскага раёну прызнаў экстрэмісцкім артыкул пра гэтую песню, надрукаваны ў мясцовай недзяржаўнай «Рэгіянальнай газеце». Аўтарам словаў і музыкі з’яўляецца Ігар Палынскі – жыхар Полацку, які цяпер вымушана знаходзіцца ў эміграцыі.