Мёрскія ідэолагі лічаць, што ідэалагічная работа грае важную ролю ў жыцці грамадства
Ідэолагі Мёршчыны падвялі вынікі сваёй працы. Іх у арганізацыях раёна працуе 27 чалавек. Вырашэнне задачу выкананні параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця, так і ў выхаванні патрыятызму, грамадзянскай адказнасці, захаванні стабільнасці ў грамадстве, на іх думку, залежыць ад дзейнасці кадраў.
Падчас «палітычнага» арышту звольнілі полацкую музейную супрацоўніцу Тамару Джумантаеву
Былую дырэктарку Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, а цяпер загадчыцу экспазіцыйнага аддзелу Тамару Джумантаеву затрымалі 29 сакавіка ў ліку іншых музейных супрацоўнікаў, якія трапілі пад міліцэйскі «хапун». У той самы дзень кандыдатку мастацтвазнаўства асудзілі да 15 сутак арышту паводле артыкула 19.11 КаАП за распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў – за перадрук у сацыяльных сетках матэрыялаў з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных «экстрэмісцкімі». Пакуль жанчына знаходзілася пад вартай, яе звольнілі.
Віцебскі гарадскі бюджэт з прафіцытнага стаў дэфіцытным
У канцы лютага Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў унес істотныя змены ў сваё рашэнне ад 29 снежня 2022 года «Аб бюджэце горада Віцебска на 2023 год». Дэпутаты вызначылі даходы ў памеры - 486 млн. рублёў, а выдаткі - 502 млн. Цяпер замест прафіцыту ў 9,7 млн. рублёў, у новым варыянце фінансавага плана горада на бягучы год з'явіўся дэфіцыт у памеры 15,8 млн. Гэтыя змены паказваюць альбо прафесійную некампетэнтнасць чыноўнікаў з Віцебскага гарвыканкама, якая выявілася пры бюджэтным планаванні, альбо пра істотнае пагаршэнне прагнозу працы эканомікі горада.
Відэазапіс з допыту Леаніда Гаравога выкарысталі ў «Панараме» на БТ
13 красавіка ў «Панараме» – публіцыстычнай перадачы канала «Беларусь 1» быў паказаны сюжэт пад назвай «Как вливают средства на раскачку Беларуси в регионах и за сколько готовы продать Родину?» У якасці адмоўнага героя, «прадстаўніка «старой апазіцыі», гледачам прадставілі Леаніда Гаравога – актывіста з Гарадка, сябра БСДП Грамада і руху «За свабоду». У відэасюжэце былі выкарыстаны здымкі допыту спадара Гаравога, якога затрымалі 15 сакавіка і асудзілі на 15 сутак арышту. Таксама ў «Панараме» паказалі, як спадара Леаніда, ужо сівога чалавека ў пенсійным узросце, двое мажных міліцыянтаў цягнуць у пастарунак.
Ларысу Станкевіч, жонку вядомага паэта і барда з Бешанковічаў, прывялі ў суд на ланцугу
13 красавіка жанчыну аштрафавалі на 1110 рублёў, прызнаўшы вінаватай у распаўсюдзе так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Нібыта яна ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники»у групе «Гісторыя Воршы ў фотаздымках» размясціла «экстрэмісцкія» матэрыялы. За колькі дзён да здарэння Ларыса Станкевіч прасіла дапамогі ў мужа, бо не магла зайсці на сваю старонку ў сацыяльнай сетцы – відавочна, яе ўзламалі... Гісторыю затрымання жонкі і суду над ёй Георгі Станкевіч апісаў на мясцовым рэгіянальным сайце, які ён адмініструе. Канец аповеду скрушны: пасля таго, што давялося перажыць жанчыне ў Бешанковіцкім РАУС, дактары выявілі ў яе праблемы з сэрцам.
Штраф у памеры 1850 рублёў за рэпост сюжэта тэлеканала “Белсат”
Як стала вядома, падчас так званай зачысткі АМАПам глыбоцкіх актывістаў напрыканцы сакавіка была асуджаная глыбачанка Кіра Кісялёва. Суд над ёй адбыўся 20 сакавіка ў Глыбокім.
Палітвязнь правядзе чатыры годы зняволення ў аршанскай калоніі № 8
Юрыя Касцюка для якога гэтае пакаранне ёсць ўжо другі “палітычны” тэрмін. Першы раз яго судзілі за сарваны чырвона-зялёны сцяг. Тады Юрыю далі адзін год "хіміі", але потым змянілі рэжым і накіравалі ў калонію.
У Міёрах за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў работніка мясакамбіната арыштавалі на 7 сутак
Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 4 красавіка пастанавіла за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» публікацый у сацыяльнай сетцы Інстаграм падвергнуць адміністрацыйнаму арышту тэрмінам на сем сутак жыхара Міёра Яўгена Бурака, які працуе абвальшчыкам мяса на мясцовым мясакамбінаце.
Пратэрмінаваныя лекі, парушэнне дыспансерызацыі і недахоп медыцынскіх апаратаў
Парушэнні схем дыспансерызацыі і перыядычнасці наведванняў дзяцей дома, недастатковую аснашчанасць фельчарска-акушэрскіх пунктаў і медпунктаў ва ўстановах адукацыі выявілі ў Віцебскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры рэгіёна.
Улады вызначыліся з правядзеннем чарговага суботніка
Згодна з пастановай Савета Міністраў, 22 красавіка, пройдзе рэспубліканскі суботнік, на якім жыхары вобласці будуць працаваць на сваіх працоўных месцах або ажыццяўляць добраўпарадкаванне тэрыторый населеных пунктаў і сацыяльных і іншых аб'ектаў. У склад часовай рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні суботніка ўключаны і старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Плануецца, што ў Віцебскай вобласці суботніку прымуць удзел звыш 300 тысяч чалавек.