Субота, 15 Красавік 2023

Віцебскі гарадскі бюджэт з прафіцытнага стаў дэфіцытным

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

У канцы лютага Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў унес істотныя змены ў сваё рашэнне ад 29 снежня 2022 года «Аб бюджэце горада Віцебска на 2023 год». Дэпутаты вызначылі даходы ў памеры - 486 млн. рублёў, а выдаткі - 502 млн. Цяпер замест прафіцыту ў 9,7 млн. рублёў, у новым варыянце фінансавага плана горада на бягучы год з'явіўся дэфіцыт у памеры 15,8 млн. Гэтыя змены паказваюць альбо прафесійную некампетэнтнасць чыноўнікаў з Віцебскага гарвыканкама, якая выявілася пры бюджэтным планаванні, альбо пра істотнае пагаршэнне прагнозу працы эканомікі горада.

Таксама ўлады Віцебска вызначылі крыніцы фінансавання дэфіцыту бюджэту горада. Гэта не развіццё бізнесу, з-за чаго ў гарадской казне з'явіліся б новыя надзейныя крыніцы даходаў, а выключна дрэнныя фінансавыя інструменты: банкаўскія крэдыты і адміністрацыйныя паборы з прадпрыемстваў і ўзмацненне падатковай нагрузкі на фізічных асоб. У новым фінансавым плане не мяркуецца значнага ўразання кіраўніцкага апарата, эканомікі бюджэтных грошай за кошт укаранення новых кіраўнічых тэхналогій.

У 2023 годзе за кошт гарбюджэту будзе прафінансавана адукацыя на 265 млн рублёў, жыллёва-камунальныя паслугі і будаўніцтва 71 млн., ахова здароўя - 71 млн, Медыцынская дапамога насельніцтву дзяржаўную і кіраўнічую дзейнасць 37 млн., на спорт, культуру і падтрымку СМІ - 26,5 млн., сацыяльную палітыку 16,6 млн, на падтрымку эканомікі 14,5 млн, ахову навакольнага асяроддзя 0,9 млн і нацыянальную абарону 0,08 млн.

Пётр Глебаў