Пяцёра жыхароў Талачына асуджаны да арыштаў за «экстрэмісцкія» падпіскі
Усіх пяцярых затрымлі 31 жніўня ў перыяд з 16.20 да 19.50 і назаўтра асудзілі ў Талачынскім райсудзе. Паводле банка судовых рашэнняў, судовая працэсы вяла суддзя Алеся Саян, усіх падсудных яна прызнала вінаватымі паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП за падпіскі ў «Одноклассниках» на інтэрнэт-рэсурсы, інфармацыя якіх прызнаная ў Беларусі «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй.
У Верхнядзвінску зноў будуць судзіць Антона Бубалу
Вядомага краязнаўцу і былога малалетняга вязня канцлагера Антона Бубала будуць судзіць у Верхнядзвінску 11 верасня. Судовае пасяджэнне будзе весці суддзя Людміла Каваленка.
Некаторыя раённыя ўлады рэгіёна вызначылі газеты, дзе іх рашэнні будуць набываць публічны характар
У ліпені раённыя выканаўчыя органы ўлады і Саветы дэпутатаў Віцебшчыны вызначыліся з тым, якія мясцовыя СМІ будуць мець права мець статус "афіцыйнага перыядычнага выдання". Чакана, што імі сталі мясцовыя дзяржаўныя газэты. Цяпер толькі гэтыя СМІ маюць права абнародаваць нарматыўна прававыя акты раённых выканкамаў і Саветаў дэпутатаў, што зробіць гэтыя акты набыўшымі законную сілу.
Палітзняволенымі прызналі трох «нафтанаўцаў» - Вольгу Брыцікаву, Аляксандра Балонкіна і Аляксандра Кухаронка
«Лічым недапушчальным утрыманне пад вартай Вольгі Брыцікавай, Аляксандра Кухаронка і Аляксандра Балонкіна, абвінавачаных па арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь)», -- гаворыцца ў адмысловай заяве беларускай праваабарончай супольнасці.
5 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмізму» прысудзілі жыхару Мёрскага раёна
Справу Сяргея Мацюка, слесара ААТ «Узмёнскі край», разбірала старшыня Мёрскага раённага суда Ірына Яскевіч. 1 верасня яна прысудзіла мужчыну 2 сутак арышту паводле ч.2 арт 19.11 КаАП за дзве публікацыі ў Telegram, якія адсачылі супрацоўнікі абласнога ГУБАЗіК.
Дэпутата Шаркаўшчыны павялічылі падатак на нерухомасць
За паўгода да правядзення выбараў дэпутаты Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў рашэннем ад 29 чэрвеня аднагалосна вырашылі павялічыць стаўкі падатку на нерухомую маёмасць і на незавершанае будаўніцтва для жыхароў горада і раёна і пры гэтым значна зніжылі падатак для арганізацый, якія працуюць у сферы ЖКГ. На гэты вельмі непапулярны крок сярод выбаршчыкаў зроблены для таго, каб да канца года папоўніць даходы раённага бюджэту.
Тэлеграм-канал, блізкі да віцебскіх сілавікоў, прапануе даносіць на «экстрэмістаў» праз новы чат-бот
Чат-бот стваральнікі называюць «новым другом», якому можна «анонимно сообщить о совершении действий экстремистской направленности, либо о лицах, причастных к экстремизму». Відавочна, што вядзецца пра палітычныя праявы «экстрэмізму», калі людзей караюць штрафамі і суткамі за падпіскі на інтэрнэт-рэсурсы, прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Улады арыштавалі жыхарку Наваполацка за падпіску на «экстрэмісцкі» відэаканал
Суддзя суда Наваполацка Віталь Лапко 11 жніўня за падпіску на «экстрэмісцкі» Youtube-канал пастанавіў арыштаваць на 13 сутак мясцовую жыхарку Валянціну Кавалёву.
Чым меней скаргаў, тым лепш. Ігар Брыло задае новы трэнд у рабоце са зваротамі грамадзян
Памочнік прэзідэнта па Віцебскай вобласці, нядаўна прызначаны на гэтую пасаду, прапануе ацэньваць работу мясцовых уладаў па колькасці зваротаў да вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў. Маўляў, чым меней скаргаў на наяўныя праблемы, тым лепей працуюць з насельніцтвам мясцовыя структуры. Хаця тэндэнцыя, якая назіраецца ў апошнія гады і нават дзесяцігоддзі, кардынальна іншая: людзі ўсё радзей спадзяюцца вырашыць свае праблемы з дапамогай дэпутатаў ці начальнікаў. Таму ігнаруюць розныя «прамыя лініі», дэпутацкія ці іншыя прыёмы. Ігар Брыло вырушыў перакруціць сітуацыю на карысць дзяржаўных органаў.
На Віцебшчыне будуць «ператрахіваць» рэгіёны. «Нізы», як сказаў Уладзімір Андрэйчанка
На адмысловым пасяджэнні аблвыканкама ў прысутнасці Старшыні Палаты прадстаўнікоў, былога кіраўніка вобласці Уладзіміра Андрэйчанкі падводзілі вынікі працы аграпрамысловых аб'яднанняў. Нічога дзіўнага няма ў тым, што вынікі аб'яднання моцных і слабых аб'ектаў гаспадарання не атрымаліся спрэс станоўчымі. Толькі ў Пастаўскім і Верхнядзвінскім раёнах была заўважана дынаміка да лепшага. На трох з сямі створаных АПА - «поўны правал», зазначыў Андрэйчанка. І заявіў, што неабходна праверыць, ці належным чынам спрацавалі мясцовыя кіраўнікі.