Чацвер, 13 Лістапад 2025

Лёзненскі раён пахваліўся наладжваннем сувязяў з расійскімі рэгіенамі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Гэты раён – памежны з Расійскай Федэрацыяй, але колькасны складнік беларускага насельніцтва тут дамінуючы: паводле апошняга перапісу насельніцтва тут жывуць 82 % беларусаў, 12% рускіх і зусім невялікая колькасць прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў.


Цягам мінулага года Лёзненскі раён заключыў дамовы аб супрацоўніцтве  з  4-ма раёнамі Смаленскай вобласці, а таксама з асобнымі раёнамі Пскоўскай, Ліпецкай, Разанскай і Маскоўскай абласцей.  Праўду сказаць, не зусім зразумела, якую практычную карысць з гэтага мае беларускае памежжа.

Вынікі супрацоўніцтва праглядаюцца перадусім у культурніцкай і ідэалагічнай плашчыні. Гэта патрыятычныя фестывалі, якія праводзіліся ў Смаленскай вобласці, а таксама аўтапрабегі ідэалагічнай накіраванасці і праваслаўныя чытанні. На падобныя імпрэзы лёзненцаў запрашаюць у суседнюю дзяржаву. А вось з Расійскай Федэрацыя прыязжаюць на мясцовыя мерапрыемствы не так ахвотна. Хіба толькі на маштабныя падзеі кшталту “Славянскага базару”.  

Юрый Маракоў