Такія віды дзейнасці анансаваныя ў праграме 14-га вайскова-патрыятычнага і спартовага злёту праваслаўнай моладзі, які распачаўся ў Полацкім памежным атрадзе. У ім возьмуць удзел 12 каманд, у складзе якіх па 10 хлопцаў ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў, у тым ліку выхаванцаў кадэцкіх вучэльняў.

Не так даўно пра Гуцалава актыўна пісалі дзяржаўныя СМІ. Яшчэ б! Ëн — той самы беларус, які за 10 дзён перасёк родную краіну з поўначы на поўдзень, прабегшы 650 кіламетраў. Усё змянілася пасля выбараў 2020 года. Піша “Наша ніва”.

Апублікавана ў Палітвязьні

Роўна месяц таму гарадская газета «Віцьбічы» абвясціла, што запачаткоўвае новую рубрыку – «моўны кейс». Тут планавалася «запрашаць да гутаркі экспертаў-мовазнаўцаў, разбірацца ў спецыфічных правілах, шукаць трапныя адпаведнікі рускім словам і выразам». Але за цэлы месяц ніводнага артыкулу ў гэтай рубрыцы не з’явілася. Апрача першага – «абяцальнага».

Апублікавана ў Культурныя правы

У Полацку завяршыўся судовы працэс над 23-гадовай Вольгай Кавалёвай, якую абвінавацілі ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 Крымінальнага кодэксу). Матэрыяльны ўрон, нанесены жыллёва-камунальнай гаспадарцы гораду і ўжо кампенсаваны, склаў 161 рубель. Штраф, прысуджаны суддзём Уладзімірам Бясецкім, аказаўся ў 20 разоў большым – 3 200 рублёў (100 базавых велічынь).

Апублікавана ў Суд

Уначы з 16 на 17 лістапада 2020-га году хлопец напісаў каментар пад фотаздымкам камандзіра АМАП Менгарвыканкаму Дзмітрыя Балабы. Змест каментару быў расцэнены як абражальны, і 18 траўня ў судзе Наваполацку Данііл Раманаў быў асуджаны на паўтара года «хіміі» «за абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК).

Апублікавана ў Суд

Кіраўнік Міністэрства інфармацыі Уладзімір Пярцоў наведаў Лёзненскі раён, каб абмеркаваць дзеянне Дэкрэта «Аб дадатковых захадах па дзяржаўнай абароне ў нядобранадзейных сем’ях». Да якіх высноваў прыйшлі ўдзельнікі абмеркавання, засталося таямніцай, бо раённая газета «Сцяг перамогі» паведаміла хіба што пра экскурсійны тур міністра ў Дом рамёстваў і ваенна-гістарычны музей...

Апублікавана ў Свабода слова

Гарадскія ўлады даслалі адказ на петыцыю, напісаную з нагоды відавочнага правапарушэння – несанкцыянаванага мітынгу, які прайшоў 9 траўня каля консульства Латвіі ў Віцебску. У той дзень некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся ў скверы насупраць консульства, спявалі песні, разгарнулі плакаты, з надпісамі пра тое, што Беларусь і Латвія – суседзі, што «нельга перапісваць гісторыю», і што трэба спыніць НАТА.

Апублікавана ў Рознае

У абласным цэнтры з 15 па 26 чэрвеня праходзіць пяты праваслаўны фестываль «Радасць». Гандлёвыя павільёны і тэматычныя пляцоўкі разгарнуліся на пешаходнай вуліцы Пушкіна ў гістарычным цэнтры горада. Асобна прадстаўлены стэнд для збору дапамогі жыхарам акупаванага Данбаскага рэгіёну Ўкраіны.

Апублікавана ў Акцыі

Пад такім нікам у Telegram быў зарэгістраваны 35-гадовы работнік разлікова-касавага цэнтру, які, паводле супрацоўніцы Віцебскай абласной пракуратуры Аксаны Куляшовай, «меў доступ да пашпартных дадзеных усіх жыхароў Прыдзвінскага краю». На дадзены момант ён затрыманы, змешчаны ў СІЗА-2, дзе чакае суду за раскрыццё асабістай інфармацыі пра супрацоўнікаў міліцыі і адміністраванне «адной з дэструктыўных інтэрнэт-суполак». Чалавек яшчэ не асуджаны, але «Витебские вести» са словаў супрацоўніцы пракуратуры ўжо апісваюць ягоныя правіны.

Апублікавана ў Свабода слова

Пра гэта ў адмысловым звароце заявіў Віцебскі абласны Каардынацыйны савет грамадскіх арганізацый і палітычных партый, які аб’ядноўвае праўладныя грамадскія структуры. Аднак гучная заява застаецца ўсяго толькі пустымі словамі, пакуль такая прапанова не ўзгоднена з абласнымі ўладамі, Галоўным архітэктарам вобласці ды іншымі адказнымі службамі. А самае істотнае, што яна ніякім чынам не падмацавана меркаваннямі жыхароў вобласці, ад імя якіх узяў на сябе смеласць выступаць Каардынацыйны савет.