Ля новабудоўлі ў Браславе назапасіліся горы смецця, якія не вывозяцца
Непрывабная карціна часта ўзнікае ў двары новабудоўлі па вуліцы Кастрычніка, 28 турыстычнага горада Браслава. Тут на кантэйнернай пляцоўцы назапашваюцца вялікія горы смецця, а яго не вывозяць. Бо, як пі ша сайт braslav-star.by, праезд да гэтага дома яшчэ не дабудаваны.
Браслаўчане скардзяцца на ржавую ваду з пахам смуроду. Праблема існуе ўжо некалькі год
Ужо некалькі гадоў запар браслаўчан хвалюе якасць вады, якая цячэ з кранаў у іх дамах і кватэрах. Апошнім часам да скарг на перыядычна ржавую і з прымешкамі ваду дадаліся прэтэнзіі да смуроднага паху. Піша сайт braslav-star.by.
Гарадскія актывісты Браслава просяць улады адрамантаваць дарогі
Жыхары Віцебскай вобласці працягваюць звяртацца да ўладаў з просьбай адрамантаваць дарогі. Чарговую петыцыю грамадзяне падалі ў Браслаўскі выканкам, у якой патрабуюць прывесці ў належны парадак дарожнае пакрыццё ў гэтым раённым цэнтры. Петыцыю падпісалі ўжо 15 чалавек.
Інвестарам прапануюць гектар зямлі ў межах Браслава для арганізацыі вытворчасці. У тым ліку бязвыплатна
Як паведамляе сайт braslav-star.by, у Браслаўскім раёне зараз распрацавана 36 перспектыўных, на думку ўладаў, інвестыцыйных прапаноў. У іх ліку 21 - у сферы турызму, 13 - вытворчасці і 2 - у іншых. Ёсць сярод прапанаваных ініцыятыў і асаблівая - тая, што мае на ўвазе арганізацыю вытворчасці на свабодных плошчах.
Дыджэяў Даніі адмовіўся іграць на фэсце “Viva Braslav”
Дыджэй Марцін Енсэн (Martin Jensen), які не раз станавіўся найлепшым дыджэем Даніі, а ў 2016 годзе трапіў у топ-100 DJ Mag, даведаўшыся, што ў яго запланаваны сэт на фестывалі Viva Braslav у Беларусі, адмовіўся ад удзелу.
Еўразвяз дапамагае выжыць малому і сярэднему бізнэсу ў Оршы і Браславе
У бягучы час, каб дапамагчы развіццю беларускага бізнэсу ў краіне рэалізуецца міжнародная праграма па пашырэнні даступнасці фінансавых паслуг для малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Часткай гэтай праграмы з'яўляецца праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які рэалізуецца праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі. Фінансуецца праект краінамі Еўрапейскага саюза.
Украінскі горад Мікалаеў разарваў адносіны з беларускім Браславам
Мікалаеў спыняе супрацоўніцтва з беларускімі гарадамі Браслаў. Пра гэта заявіў гарадскі кіраўнік Мікалаева Аляксандр Сінкевіч у сваім афіцыйным тэлеграм-канале https://t.me/senkevichonline/1216. Ён паведаміў, што Мікалаеў акрамя Браслава спыняе супрацоўніцтва і з Магілёвам.
Уладальніка аграсядзібы Алега Раманчыка асудзілі на тры гады «хіміі»
38-гадовага жыхара Браслава прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу – за заклікі да пратэстаў і распаўсюд інфармацыі пра пракурора Браслаўскага раёну, якую суд палічыў ілжывай (арт.188, ч.2 арт.203-1, ч.1 арт.342). 7 лютага справу Алега Раманчыка разбіраў суд Шаркаўшчыны і Шаркаўшчынскага раёну ў асобе суддзі Аксаны Табола.
Улады Браслава закрылі «Майстэрню братоў Лабуць», якая дапамагала інвалідам
21 кастрычніка Браслаўскі райвыканкам ліквідаваў cацыяльна-інфармацыйную ўстанову «Майстэрня братоў Лабуць». Закрытая ўладамі ўстанова давала ўнікальны анлайн сэрвіс для замовы і аплаты прадуктаў уласнага вырабу прадстаўнікам сацыяльна ўразлівай групе грамадзян. Браты Лабуці былі вядомыя тым, што цягам некалькіх гадоў праводзілі адзіны ў краіне пляжны оўпэн-эйр «Viva Braslav».
У чатырох карыстальнікаў чату «Браслав для жизни» адабралі тэлефоны і кампутары
8 чэрвеня ў карыстальнікаў Тэлеграм-чату «Браслаў для жыцьця» прайшлі вобшукі. Увечары стала вядома, што ў выніку ператрусаў былі канфіскаваныя мабільныя тэлефоны і кампутары ў чатырох удзельнікаў чату. Паводле былога адміністратара рэсурсу Канстанціна Далецкага, канфіскацыі адбываліся ў межах адміністрацыйнай справы аб паклёпе на ўчастковага міліцыянта (арт. 9.2 КаАП).