Сям'я зь пяці чалавек – двое бацькоў і трое іх непаўнагадовых дзяцей – была затрыманая ў 50-ці кілямэтрах ад мяжы зь Летувой 21 ліпеня. Інфармацыя пра нелегальных мігрантаў паступіла ў кампэтэнтныя органы ад аднаго зь мясцовых жыхароў.

Апублікавана ў Мігранты

Цёплым ліпеньскім надвячоркам 21 ліпеня беларуская пісьменьніца, украінка па нацыянальнасьці, старшыня Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменьнікаў Наталка Бабіна наведала Віцебск, каб пагутарыць з чытачамі пра беларуска-ўкраінскія літаратурна-моўныя дачыненьні. Сустрэча адбылася ў залі арт-пабу «Торвальд».

Апублікавана ў Культурныя правы

Пра тое, што палітвязень Міхаіл Жамчужны знаходзіцца ў карантыне ПК №9 (г. Горкі Магілёўскай вобласьці), віцебскія праваабаронцы даведаліся з атрыманага імі надоечы кароткага ліста. Гэта ўжо трэцяя па ліку папраўчая калёнія, у якой даводзіцца адбываць пакараньне вязьню сумленьня.

Апублікавана ў Палітвязьні

У Наваполацку 22 ліпеня адбылася сустрэча старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Міколы Статкевіча з грамадзкімі і партыйнымі актывістамі Полацкага рэгіёну. Статкевіч распавёў пра палітычную сытуацыю ў краіне і ў сьвеце, адказаў на шматлікія пытаньні прысутных.

Апублікавана ў Сьмяротнае пакараньне

Сёлета ў чэрвені грамадзкасьці стала вядома, што віцебскія гарадзкія ўлады ўнесьлі зьмены ў сумнавядомае рашэньне гарвыканкаму ад 10 ліпеня 2009 году № 881 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску». Аднак на паверку выявілася, што зьмены аказаліся чыста фармальнымі і не зьмянілі да лепшага становішча з магчымасьцю ладзіць масавыя мерапрыемствы ў Віцебску.

Апублікавана ў Мірныя сходы

Парадаксальна, але ў вёсцы, што ёсьць самым прыгарадам Віцебску, якая знаходзіцца паблізу трох азёраў, дагэтуль няма водаправоду. Як няма і іншай сыстэмы забесьпячэньня воднымі рэсурсамі, дастатковай для паўнавартаснага пражываньня большасьці яе жыхароў.

Апублікавана ў Сацыяльныя правы

Праваабаронца Павал Левінаў стрымаў сваё слова. Адпраўляючыся на 15 сутак у ізалятар часовага ўтрыманьня, ён заяўляў, што будзе сядзець ня проста так, а зоймецца вывучэньнем умоваў адбываньня там адміністрацыйнага арышту. І вось надоечы ён разьмясьціў у фэйсбуку дакумэнт пад загалоўкам «Маніторынг умоваў майго ўтрыманьня ў ІЧУ пры УУС Віцебскага аблвыканкаму».

Апублікавана ў Праваабаронцы

Дакумэнтальную кнігу “Аршанская хроніка 1986-2001” прэзэнтаваў 18 ліпеня ў Воршы яе аўтар-укладальнік Віктар Андрэеў. Кніга ў актуальным жанры нон-фікшан мае 251 старонку і заснаваная на архіўных матэрыялах, дакумэнтах ды інтэрвію з 15 асобамі.

Апублікавана ў Культурныя правы

Некалькі дзясяткаў мёртвых рыбінаў былі выяўленыя 14 ліпеня ў рацэ Дабрылаўцы каля вёскі Мікуліна Глыбоцкага раёну. Крыніца забруджваньня пакуль ня выяўленая.

Апублікавана ў Экалёгія

Працягваецца сьледзтва па справе пра абразу прэзыдэнта полацкім прадпрымальнікам Генадзем Бердзянёвым. 10 ліпеня сьледчы вярнуў прадпрымальніку яго электронны пляншэт, які канфіскавалі для экспэртызы падчас ператрусу на кватэры 24 красавіка 2017 году.

Апублікавана ў Свабода слова