Учора шматлікія СМІ раптам звярнулі ўвагу на дом №28 на вул. Камсамольскай, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Дакладней, на тое, што яго выставілі на аўкцыён за 536 тысяч рублёў. Але гэта ўжо чацвёртая спроба прадаць гэты будынак. Першая адбылася яшчэ 10 лютага гэтага года, калі гістарычны помнік быў ацэнены ў 1 340 000 рублёў.

Апублікавана ў Рознае

23 і 24 чэрвеня ў горадзе праходзяць мерапрыемствы па праверцы гатоўнасці структур МУС для забеспячэння грамадскага парадку ў дні фестываля. Гараджан папярэдзілі, што ў цэнтры горада з’явіцца вайсковая тэхніка, а ў раёне Летняга амфітэатру – галоўнай фестывальнай пляцоўкі – будзе чуваць выбухі і страляніну. Тэлеграм-канал «МВД Беларуси» папярэджвае гараджан, што пакуль  хвалявацца не варта.

Апублікавана ў Рознае

Беларускія праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ некалькі чалавек. Цяпер у спісе палітвязняў - 852 асобы.

Апублікавана ў Палітвязьні

Як мы пісалі раней, на падвышэнне пайшла суддзя з Расонаў, якая карала ксяндза Вячаслава Барка за “нацысцкую сімволіку”. Але ў адпаведнасці з Указам №201  ад 22 чэрвены 2026 г. адбыліся і падвышэнні суддзяў, датычнах да палітычных рэпрэсій. 

Апублікавана ў Суд

У адпаведнасці з Указам № 201 “Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў”, суддзя Рада Дамініч прызначана старшынёй Расонскага райсуда. Цяпер яна зойме месца былой старшыні Алены Ялавой, якая таксама пайшла на падвышэнне – у Віцебскі абласны суд.

Апублікавана ў Суд
Панядзелак, 22 Чэрвень 2026

У Полацку таксама ставяць флагшток

Цяпер жыхары Полацка абмяркоўваюць, які сцяг мае з'явіцца на флагштоку: або сцяг горада, што было б лагічна, альбо дзяржаўны сцяг РБ. І тады полацкі флагшток стане трэцім такім аб'ектам, узведзены на Віцебшчыне за апошнія гады. У Віцебску  і Оршы флагштокі ўжо ёсць.

Апублікавана ў Рознае

Народны пісьменнік Беларусі нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёна, дзе сёння працуе яго мемарыяльны музей. У Вушачах у 2021 годзе ўсталявалі бюсты двух знакамітых ураджэнцаў гэтага краю - Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна. Але абодва гэтыя аб’екты засталіся сёння па-за ўвагай работнікаў ідэалогіі і культуры.

Апублікавана ў Дзяржава

Рашэнне было прынята 17 чэрвеня, і сёння назва гэтага інтэрнэт-рэсурса з’явілася ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Раней у гэты спіс быў унесены Telegram-канал ініцыятывы. "Христиане против войны" (англ.: Shalt Not Kill (Russia)) — антываенная хрысціянская ініцыятыва, створаная актывістамі рабочай групы «Хрысціянская візія» пасля пачатку ў лютым 2022 года паўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.

Апублікавана ў Суд

Канцэрт запланаваны ў Летнім амфітэатры – на пляцоўцы, дзе традыцыйна адбываюцца мерапрыемствы Славянскага базару. Сярод выступоўцаў – самадзейныя і прафесійныя артысты  з Віцебска, а ў якасці пачэсных гасцей запрошаны расейскія выканаўцы Зара і Аскар Абдразакаў. Абодва вядомыя падтрымкай Пуціна і нападу РФ на Украіну ў 2022 годзе.

Апублікавана ў Рознае

Сілавік, вядомы ўдзелам у стварэнні і кіраванні «эскадронамі смерці», навучаў дзяцей асновам рукапашнага бою і карыстання зброяй, удзельнічаў у занятках па медычнай і агнявой падрыхтоўцы. Мерапрыемства назвалі “семінарам-практыкумам”.

Апублікавана ў Рознае