Улады ліквідавалі яшчэ адну маладзёжную некамерцыйную спартовую арганізацыю
Суддзя Віцебскага абласнога суда Таццяна Дзегцярова 28 траўня прыняла рашэнне ліквідаваць Полацкае моладзевае грамадскае аб'яднанне «Міні-футбольны клуб «Алімп». Ініцыятарам знішчэння грамадскай арганізацыі выступіла Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама. Пасля ліквідацыйных працэдур у вобласці застанецца ўсяго 14 недзяржаўных маладзёжных аб'яднанняў.
У Відзах "пайшоў з малатка" будынак міліцыі
Паводле браслаўскіх уладаў, у раёне ідзе планамерная работа па ўключэнні ў гаспадарчы абарот аб'ектаў нерухомай маёмасці, якія не выкарыстоўваюцца. Рэгулярныя аўкцыёны даюць свой плён - цэлыя комплексы раней не запатрабаваных будынкаў знаходзяць новых гаспадароў. Піша сайт браслаўскай раённай газеты braslav-star.by.
«Журналісты – абаронцы мясцовай улады». ДзяржСМІ Віцебшчыны – пра Форум медыйнай супольнасці
У віцебскай рэгіянальнай прэсы ўжо стала завядзёнкай публікаваць водгукі дзяржаўных чыноўнікаў пра любыя ідэалагічна значныя падзеі. Цяпер да іх далучыліся і журналісты з выказваннямі па слядах Форума медыйнай супольнасці, які 28 траўня прайшоў у Магілёве. «Мы, журналисты, и воины на информационном поле, и защитники местной власти, и рупоры для населения. Мы все прекрасно понимаем, что не имеем права проиграть эту информационную войну», -- заявіла рэдактарка «Аршанскай газеты» Анастасія Турок.