На ёй кіраўнік гарсавета Алег Буевіч выступіў з дакладам, у якім адлюстраваў усе напрамкі дзейнасці дэпутатаў, пачынаючы ад функцыянавання рабочых органаў у мясцовым самакіраванні і заканчваючы грамадскай і медыйнай дзейнасцю "народных выбраннікаў".

Апублікавана ў Дзяржава

Сёлета Міністэрства ўнутраных справаў "павіншавала" беларусаў першай публікацыяй "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці" (Спіса экстрэмістаў). Адразу ў яго ўключылі 140 чалавек, сярод іх былі палітвязні — Павел Севярынец, Марыя Калеснікава, Максім Знак. За восем месяцаў гэты Спіс узрос больш, чым у дзесяць разоў. МУС туды ўключае асуджаных у Беларусі па "палітычных" справах пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Таму трэба патлумачыць, якія абмежаванні надае статус "экстрэміста".

Апублікавана ў Дыскрымінацыя

У кастрычніку суды Віцебскай вобласці асудзілі як мінімум 6 маладых мужчын да розных крымінальных пакаранняў па ч.1 арт. 435 (Ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу) КК РБ. Усе асуджаныя прызналі сваю віну ў поўным аб'ёме і раскаяліся ў зробленым.

Апублікавана ў Суд