Жыхар Віцебску, які абяцаў перамагчы Лукашэнку на выбарах, абскарджвае змяшчэнне ў «псіхушку»
2 верасня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску прайшло закрытае судовае паседжанне, на якім разглядалася скарга «на затрыманне, заключэнне пад варту, хатні арышт, падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай і дамашняга арышту, а таксама – на прымусовае змяшчэнне ў судова-псіханеўралагічны экспертны стацыянар». Абвінавачаны і скаржнік – Уладзімір Мунякін, які набыў у Віцебску вядомасць, дзякуючы напаўфантастычным праектам. Адным з такіх было абяцанне перамагчы на прэзідэнцкіх выбарах.
Асуджаны на паўтара года «хіміі» віцяблянін Аляксандр Мацвееў уцёк за мяжу
Праваабаронцы пацвердзілі інфармацыю пра тое, што віцяблянін Аляксандр Мацвееў, прызнаны судом Першамайскага раёну Віцебску вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, пакінуў межы краіны. Як паведамляла «Віцебская вясна», 9 ліпеня суддзя Наталля Карабліна асудзіла Мацвеева на адзін год і шэсць месяцаў «хіміі» (паводле арт. 369 КК).