Той самы суддзя ўжо правёў у Глыбокім некалькі падобных працэсаў. 28 студзеня паводле ч.1 арт. 342 ён асудзіў Івана і Дзмітрыя Піскуновічаў - імёны і прозвішчы абодвух ужо ўключылі ў “экстрэмісцкі” пералік на сайце МУС. 4 лютага суддзя Андрэй Тарасевіч разбіраў справу глыбоцкага прадпрымальніка Рамана Васілевіча, якога асудзіў да “хіміі”. 7 лютага ў Глыбоцкім райсудзе была разгледжана справа Ігара Шкетава,адміністратара пабліка «Подслушано Глубокое», якога Андрэй Тарасевіч таксама прыгаварыў да двух гадоў “хіміі”.
Усе гэтыя суды - наступствы "хапуна", які сілавікі наладзілі ў Глыбокім у верасні-кастрычніку мінулага года. Тады на заангажаваных Тэлеграм-каналах выклалі 5 відэаролікаў з “пакаяльнымі” відэа глыбачан, якія прызнаваліся, што бралі ўдзел у пратэстах супраць вынікаў мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Некалькі чалавек на гэтых відэа мелі відавочныя фізічныя пашкоджанні, нанесеныя, верагодна, падчас затрыманняў.
Затрымана падчас хапуну было каля 20 чалавек. Яастку з іх асудзілі адразу па адміністрацыйных артыкулах, а частку перавезлі ў віцебскі СІЗА, прад'явіўшы ім крымінальныя абвінавачанні.
Марыя Маслава