Самазабойства маладога памежніка Святаслаў Міхайлаў прыгадаў, распавядаючы пра “зверствы”службоўцаў на польскім баку ў дачыненні да мігрантаў, якія спрабуюць незаконна трапіць у Еўразвяз праз беларуска-польскую мяжу. У чарговым выпуску праграмы “Вести не молчат” на YouTube-канале абласной газеты «Витебские вести» ідэолаг не толькі “у фарбах” распісвае пакуты ўцекачоў, але і заяўляе, што малады памежнік здзейсніў самазабойства, бо “насмотрелся, как людей банально мучают и пытают. Вот и не выдержал”.
Мець уласнае меркаванне наконт трагічнага здарэнне Святаславу Міхайлаву ніхто не забараняе. Але ён агучвае свае высновы ад імя абласной дзяржаўнай газеты. Яе рэдакцыя, падобна, адмежавалася ад “відэатворчасці” ідэолага, дазволіўшы яму гаварыць усё, што прыйдзе ў галаву. Дый сам Міхайлаў ніколькі не замарочваецца адказнасцю перад гледачамі - ва ўсю абражае палітычных апанентаў беларускіх уладаў і кіраўніцтвы замежных дзяржаваў.
Віцебскі ідэолаг стаў відэаблогерам увосень мінулага года: ён запачаткаваў свой відэаблог, назваўшы яго даволі няўцямна - «Свята место». Але праз пару месяцаў «трыбуну» для відэавыступаў яму прадаставіла абласная газета «Витебские вести». З тае пары відэаканал Святаслава Міхайлава называецца «Вести не молчат». Новая назва не змяніла сутнасці: ён па-ранейшаму спрабуе пераконваць сваіх гледачоў у тым, што беларусам у Еўропе жывецца кепска, што дэмакратычныя лідары іх падманваюць, а сапраўдны рай на зямлі – гэта ў цяперашняй Беларусі.
Аляксандр Падзвінскі
Панядзелак, 24 Люты 2025
Застрэліўся, бо “нагледзеўся, як людзей катуюць”
Такую версію падзей высунуў віцебскі ідэолаг, згадваючы самазабойства польскага памежніка, якое адбылося сёлета 2 лютага на мяжы з Беларуссю. Трагічны выпадак расследуе вайсковая паліцыя пад наглядам пракуратуры. Але галоўны спецыяліст ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Святаслаў Міхайлаў ужо зрабіў свае высновы. Прычым - безапеляцыйныя.
Апублікавана ў
Рознае