Іосіф Дулеба быў двойчы згаданы як удзельнік “экстрэмісцкіх фармаванняў” - праектаў " FreeInfoBel" і «Білорусь 2.0 Робімо Разам». 25 чэрвеня мінулага года ў «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» была ўнесена грамадская арганізацыя, зарэгістраваная ва Ўкраіне пад назвай «Громадська організація «Білорусь 2.0 Робімо Разам». У складзе групы грамадзян, якія нібыта здзяйснялі «экстрэмісцкую дзейнасць», было згадана і прозвішча Іосіфа Дулебы. Яшчэ раней, 3 мая мінулага года, ягонае імя з'явілася ў спісе МУС у складзе «экстрэмісцкага фармавання «FreeInfoBel». А праз 4 дні ён быў затрыманы.
Затрыманне адбылося знянацку- проста на вуліцы. Дома ў Іосіфа Дулебы правялі ператрус, забралі аргтэхніку і спачатку змясцілі ў ІЧУ, прысудзіўшы 15 сутак арышту паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП. Але на волю ён не выйшаў: мужчыне прад'явілі крымінальнае абвінавачванне, звязанае з удзелам у дзейнасці экстрэмісцкага фармавання, і перавялі ў СІЗА.
Вядома, што пасля падзеяў 2020г. Іосіф Дулеба на некаторы час з'язджаў ва Ўкраіну, але потым вярнуўся ў Беларусь, хаця сябры яму раілі гэтага не рабіць.У Віцебску Іосіфа (Язэпа) Дулебу многія памятаюць і як актывіста Беларускага Народнага Фронта, у 1990-я ён кіраваў віцебскай гарадской арганізацыяй БНФ. У пачатку 2000-х адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці, але заўсёды цікавіўся палітыкай, каментаваў у сацыяльных сетках значныя грамадскія падзеі, шмат камунікаваў з вядомымі ў Беларусі асобамі.
Міхаіл Латунны
Пятніца, 28 Люты 2025
Віцябляніна Іосіфа Дулебу ўключылі ў “пералік асобаў, датычных да экстрэміскай дзейнасці”
Ен асуджаны за “ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні” паводле ч. 3 арт. 361-1 КК - вінаватым яго прызнаў Віцебскі абласны суд у асобе суддзі Яўгена Бурунова. Дулеба прадпрымаў спробу абскардзіць вырак суда першай інстанцыі, але, падобна, Вярхоўны суд пакінуў ранейшаерашэнне без зменаў. Паводле пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці , размешчаным на сайце МУС, мужчына ўжо адбывае пакаранне. Дарэчы, на сайце міліцэйскага ведамства 28 лютага яго імя і прозвішча з’явілася ўжо ў трэці раз.
Апублікавана ў
Палітвязьні