Сёлета абяцаная праграма пачала рэалізоўвацца. Яна ахоплівае 75 дамоў - хаця па якім прынцыпе іх абіралі, застаецца не зусім зразумелым. Падкрэсліваецца хіба адна акалічнасць: яны не ўключаныя ў планы капрэмонтаў на 2023-2028 гады. Але такіх “не ўключаных” дамоў у Віцебску значна болей, чым 75.
У тых дамах, якім “пашанцавала”, будзе заменена сістэма халоднага і гарачага водазабеспячэння, а таксама каналізацыі. Дзе-нідзе адрамантуюць сістэмы ацяплення.
Адказным за выкананне праграмы прызначаны ЖРЭТ г.Віцебска. На яе рэалізацыю выдаткавана тры мільёны рублёў. Але ніхто не кажа, на які перыяд часу разлічана праграма, і што будзе далей, калі грошы скончацца.
Тым не менш, гэта важна: значная частка жыллёвага фонду Віцебска старая. А некаторыя дамы і цэлыя мікрараёны, узведзеныя яшчэ ў пачатку 1960-х гадоў, ні разу не бачылі капітальнага рамонту. Больш за тое - такі рамонт бліжэйшым часам нават не прадугледжаны.
праграма пачала рэалізоўвацца. Яна ахоплівае 75 дамоў - хаця па якім прынцыпе іх абіралі, застаецца не зусім зразумелым. Падкрэсліваецца хіба адна акалічнасць: яны не ўключаныя ў планы капрэмонтаў на 2023-2028 гады. Але такіх “не ўключаных” дамоў у Віцебску значна болей, чым 75.

Ніна Пісарава