Аляксандр — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы "Рэвалюцыйнага дзеяння". Палітвязня прызналі вінаватым па 14-ці крымінальных артыкулах, у тым ліку ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў, ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці, арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Аляксандр Францкевіч быў затрыманы 13 жніўня 2020 года. Суд над ім распачаўся 25 красавіка 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе і працягваўся 4 з паловай месяцы. Францкевіч абскардзіў прысуд, вынесены суддзём Сяргеем Храпчам, і пасля разгляду яго скаргі Вярхоўны суд пастанавіў пакараць актывіста зняволеннем на 16 гадоў і 9 месяцаў у калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Таксама поводле судовага рашэння яго заабавязалі выплаціць штраф памерам 22 400 беларускіх рублёў.
З верасня 2023 года Аляксандра Францкевіча некалькі разоў пераводзілі ў розныя месцы зняволення. Спачатку ён адбываў тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 5, але пазней яго перавялі ў ваўкавыскую ПК-11. Там з верасня 2023 года Аляксандра змясцілі ў ПКТ на паўгода, неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, і кіраўніцтва калоніі распачала супраць яго ў крымінальную справу паводле арт. 411 КК за “злоснае непадпарадкаванне”. Суддзя суда Ваўкавысскага раёна Мікалай Сяргейка прызначыў палітвязню яшчэ адзін год зняволення. Адбываць далейшы тэрмін Аляксандра Францкевіча перавялі ў аршанскую калонію № 8. Адміністрацыя і гэтай калоніі цяпер ініцыявала справу паводле арт. 411 КК .
Адначасова з Аляксандрам Францкевічам на Віцебшчыне судзяць яго маці. Таццяну Францкевіч вінавацяць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу. Яе справу разглядаюць у Віцебскім абласным судзе.
Ларыса Трыфанава
Чацвер, 27 Люты 2025
27 лютага ў судзе Аршанскага раёна і г. Оршы зноў судзяць Аляксандра Францкевіча
Сёлета гэта ўжо другі суд за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса. Справу прадстаўніка анархісцкага руху прызначана разглядаць Інна Кохава. Паўгода таму Аляксандра ўжо асудзілі да года пазбаўлення волі па гэтым артыкуле і перавялі з Ваўкавысскай калоніі ў Аршанскую ПК 8. Адміністрацыя і гэтай калоніі ініцыявала справу супраць вязня. Цяпер яму зноў могуць дадаць тэрмін зняволення.
Апублікавана ў
Палітвязьні