У дадатак да затрыманых раней актывістаў кампаніі супраць будаўніцтва завода АКБ Дзмітрыя Бекалюка і Аляксандра Кабанава супрацоўнікі міліцыі затрымалі сёння яшчэ аднаго праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода.
Як паведамляе праваабаронца Уладзімір Вялічкін, раніцай, па дарозе на вёску, затрымалі экаактывіста Зміцера Андрасюка:
"Па дарозе на вёску затрымалі экаактывіста Зміцера Андрасюка. Ад самай хаты, за машынай у якой ён ехаў, за імі прычапілася машына з людзьмі, аднаго з якіх ён ведаў як міліцыянта".
Зміцер Андрасюк таксама прымаў удзел у "нядзельным кармленні галубоў" на плошчы Леніна ў Берасці.
Крыніца: Затрыманні берасцейскіх экаактывістаў працягваюцца – забралі Зміцера Андрасюка