Аляксей Караткоў. Фота: "Наша Ніва". У судзе Першамайскага раёна Мінска восьмага красавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML і палітзняволенага Аляксея Караткова.

Алесь Бяляцкі. Фота: Tut.by У сераду, сёмага красавіка, працягваюцца допыты ў Следчым камітэце сябраў Праваабарончага цэнтра “Вясна”, валанцёраў і грамадскіх актывістаў па ўсёй Беларусі.

Лідзія Коршук. Скрыншот з відэа МУС. Яшчэ 27 сакавіка супрацоўнікі міліцыі з дому забралі мадэратара чата “Жодзіна для жыцця” Лідзію Коршун. Дома ў жанчыны засталося паўтарагадовае дзіця.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў аўторак, 6 красавіка, працягвае збіраць факты палітычнага пераследу: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 красавіка пачаўся разгляд крыінальнай справе аб масавых беспарадках пасля выбараў  (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) супраць другой партыі берасцейцаў. Месяц таму суддзя Вера Філонік асудзіла па гэтай справе дзевяць чалавек на тэрміны ад 3 да 4,5 гады калоніі. Сёння судзяць адразу 13 чалавек: падлеткаў, былога дэсантніка, 18-гадовую дзяўчыну. Усім абвінавачаным пагражае ад трох да васьмі гадоў пазбаўлення волі.  Як паведамляюць брэсцкія праваабаронцы "Вясны", на паседжанне збіралася трапіць каля 80 чалавек, аднак у залю патрапілі толькі шэсць наведвальнікаў: журналіст, бабуля аднаго абвінавачанага, па аднаму прадстаўніку для дваіх непаўналетніх і яшчэ двое сваякоў. 

У гэты час, калі беларускія ўлады пачалі рэпрэсіі ў дачыненні да польскай нацыянальнай меншасці, прапануем вам паслухаць гісторыю польскага грамадзяніна Кацпера Сеніцкага, які пабываў у Беларусі. Гісторыя двух польскіх журналістаў, затрыманых у Мінску ў жніўні, абляцела многія СМІ. Але ў гэтай гісторыі шмат чаго засталося нерасказаным: з Кацперам размаўляў беларускі КДБ, і, магчыма, нездарма: яго назвалі "носьбітам ідэй расчлянення Расеі". Хто гэта зрабіў?

Гарадзенская турма. Фота: ПЦ "Вясна" Напрыканцы лютага Следчы камітэт заявіў, што ад пачатку выбарчай кампаніі ў Беларусі было ўзбуджана больш за 2300 крымінальных спраў супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іх штабаў, удзельнікаў мірных акцый пратэсту.

Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці Мінск, 7 красавіка 2021 г.

Ілюстрацыйнае фота У судзе Першамайскага раёну Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да індывідуальнага прадпрымальніка, цырульніка з Брэсту 31-гадовага Андрэя Сачанкі па артыкулах 364 і 366 Крымінальнага кодэксу.

Фота: TUT.BY У судзе Першамайскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML і палітзняволенага Аляксея Караткова.